На месцы вёскі Копішча, што побач са сталічным мікрараёнам Уручча-6, плянуецца будоўля вялікага мікрараёну. Пяць шматпавярховікаў побач зь лясным масівам ужо будуюцца. Але некалькі гадоў таму людзі на законных падставах пабудавалі тут сучасны катэджны пасёлак. Зараз гэтыя катэджы пагражаюць зьнесьці разам са старымі вясковымі дамамі.