Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія майстрыхі вышываюць карціну да 600-годзьдзя Грунвальду

Тры дзясяткі вышывальшчыцаў з Лодзінскага ваяводзтва ўручную вышываюць карціну «Грунвальдзкая бітва». Гэта будзе дакладная копія твору знакамітага польскага мастака Яна Матэйкі памерам 4 мэтра на 10 мэтраў.

Майстрыхі вырабляюць твор у сарака частках, грунтуючыся на кампутарнай апрацоўцы карціны Матэйкі, якія потым будуць аб’яднаныя ў адзінае цэлае. Кампутарныя тэхналёгіі дазваляюць зь вялікай дакладнасьцю да ўзнавіць нават дробныя элемэнты твора.

Вышытая вэрсія карціны «Грунвальдзкая бітва» стане часткай пастаяннай экспазыцыі Лодзінскага музэю ткацкага майстэрства.
​
XS
SM
MD
LG