Больш за тры месяцы няма вынікаў генэтычнай экспэртызы меркаваных парэштак братоў Кастуся (у Вільні) і Віктара (у Сьвіслачы) Каліноўскіх. Як у 1990-я гады ў Беларусі “адшукалася” пахаваньне Віктара Каліноўскага, Свабодзе расказаў былы дырэктар сьвіслацкага музэю Мікалай Пакутнік.
У сеціве пачалася кампанія «Я памятаю, хто я» («Pamiętam, kim jestem»), якая заклікае палякаў Беларусі запісвацца на перапісе палякамі.
Архітэктар Максім Коўтун з Горадні пераехаў у Амэрыку падлеткам. За час эміграцыі ён упершыню наведаў родны горад і расказаў, чым адрозьніваецца будаўніцтва ў ЗША і Беларусі, як там ставяцца да старадаўніх будынкаў, і падзяліўся поглядам на аднаўленьне фары Вітаўта ў Горадні.
У горадзенскім Цэнтры гарадзкога жыцьця адкрылася фотавыстава пра жыхарак гораду, якіх дабіліся посьпеху ў самых розных сфэрах. Сярод гераінь — ратавальніца Калоскай царквы, ультрамаратонка і званарка.
Вера Брынькова зьмяніла сукенкі і абцасы на джынсы з красоўкамі і перасела з кабінэту ў кабіну фуры. Так збылася мара. Як гэта — выпраўляцца ў дарогу на месяц з напарнікам-мужчынам, кідаць стабільную працу пасьля 30 і заставацца жанчынай у «мужчынскай прафэсіі»? Пра гэта Вера расказала Свабодзе.
20-гадовая жанчына нарадзіла сына сёлета ў лютым. Калі дзіцяці было 2-3 месяцы, маці сыстэматычна яго біла.
У хаце Яўгеніі Аляксандраўны зь вёскі Зарачанка пад Горадняй захаваліся прылады, якімі ўраблялі зямлю яшчэ «за польскім часам». Аднак каля 20 гектараў зямлі бальшавікі ў сямʼі забралі.
Упершыню нашчадкі кантара горадзенскай сынагогі Шымэна Любіча наведалі Горадню. Яны зьехаліся з Мэксыкі і Ізраілю, каб убачыць месцы, дзе жылі і адкуль не змаглі ўратавацца многія іхнія продкі. Шымэн застаўся падчас вайны ў Горадні, выжыў і стаў шэф-кухарам у ізраільскім войску.
У бліжэйшую суботу, 7 верасьня, у Беларусі адбудуцца адразу дзьве маштабныя падзеі: сьвята броварства ў Лідзе і 1000-годзьдзе Берасьця. Свабода даведалася, колькі будзе каштаваць начлег у гэты дзень.
У Івейскім раёне цялушкі зьбеглі з фэрмы і тры месяцы блукаюць па лесе.
Міліцыя аспрэчыла інфармацыю пра зьбіцьцё гарадзенца Дзяніса Лук’янава амапаўцамі. Сваякі кажуць, што мужчыну ўвялі ў штучную кому.
У хаце Ядзьвігі Балінскай застаўся стогадовы куфар, куды яна склала свой пасаг, як ішла замуж. Захаваліся і чорна-белыя фатаздымкі старэйшага брата Чэслава, які ў маладосьці трапіў на Ўрал, потым у Амэрыку, а адтуль ужо ніколі ня змог перасекчы мяжу, каб хоць вокам паглядзець на родную вёску.
У судзе Шчучынскага раёна 18-гадовага Руслана Сіроціна асудзілі за тое, што ён незнарок забіў свайго таварыша па спорце Андрэя Дараховіча.
Фэнтэзійная сядзіба Літоўка пад Наваградкам расчыніць дзьверы для наведнікаў з 22 жніўня.
На мінулым тыдні вандалы пашкодзілі дзясяткі надмагільляў на старых могілках у Лідзе. Сьледчыя знайшлі падазраваных — 10-гадовага хлопчыка і ягоную 7-гадовую сястру. Аднак валянтэры, якія аднаўляюць могілкі, і бацькі падазраваных ня вераць, што на такое злачынства магло хапіць сілы ў малых дзяцей.
Сьледчыя знайшлі падазраваных у пашкоджаньні старых лідзкіх могілак. Гэта 10-гадовы хлопчык і ягоная 7-гадовая сястра. Нават калі іхняя віна пацьвердзіцца, паводле закону дзяцей ня змогуць пакараць.
70-гадовы Дэвід Кэндал (David Kandel) зь Нью-Ёрку прыехаў у Горадню, каб убачыць дом, дзе раней жыла ягоная сям’я. Сваякі зьехалі адсюль у 1921 годзе.
Як адпачыць у Беларусі, калі вы сёлета ня выехалі на мора ці ў горы, а да канца лета засталося ўсяго два тыдні? Запрашаем у гайд Свабоды.
У Горадні ў двары Старога замка археолягі знайшлі два ядры для асадных машын XIV стагодзьдзя.
Загрузіць яшчэ