Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці, якая біла сваё немаўля, далі сем гадоў калёніі


© Shutterstock

Гарадзенку, якая зьбівала маленькага сына, асудзілі на 7 гадоў калёніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес суд Кастрычніцкага раёну Горадні 16 верасьня. Ён яшчэ не набыў законнай моцы.

Як расказалі ў судзе Кастрычніцкага раёну Горадні, 20-гадовая жанчына нарадзіла сына сёлета ў лютым. Калі дзіцяці было 2-3 месяцы, маці сыстэматычна яго біла.

Суд прызнаў жанчыну вінаватай у прычыненьні цяжкіх цялесных пашкоджаньняў малалетняму, які знаходзіўся ў бездапаможным стане. На падставе закону аб амністыі прысуджаны ёй тэрмін (7 гадоў калёніі) паменшылі на 1 год. Прысуд яшчэ можна абскардзіць і апратэставаць.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG