Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«З Новага году няма месцаў». Колькі каштуюць начлегі падчас буйных фэстаў у Лідзе і Берасьці


Ліда з вышыні птушынага палёту. Фота ©Shutterstock

У бліжэйшую суботу, 7 верасьня, у Беларусі адбудуцца адразу дзьве маштабныя падзеі: сьвята броварства ў Лідзе і 1000-годзьдзе Берасьця. Свабода даведалася, колькі будзе каштаваць начлег у гэты дзень.

Мы шукалі месцы для двух дарослых чалавек за два дні да засяленьня, 5 верасьня. Знайсьці нешта прыстойнае і адначасова даступнае тым, хто не парупіўся пра начлег загадзя, амаль немагчыма.

Ліда: кошты падымаюць у 6 разоў

У гатэлі «Ліда», зь якога відаць новы помнік князю Гедзіміну, месцаў на 7 верасьня няма з Новага году.

«Чаго я буду жартаваць? Я ж на працы. У іншых гарадзкіх гатэлях таксама даўно нічога няма», — кажа супрацоўніца гатэлю.

Гасьцініца «Ліда», архіўнае фота ©Shutterstock
Гасьцініца «Ліда», архіўнае фота ©Shutterstock

Двухмесны нумар тут каштуе звычайна 88 рублёў.

Лідзкія прадпрымальнікі, што здаюць кватэры, не хаваюць: на час сьвяткаваньня цэны значна паднялі.

Андрэй, які здае кватэры на суткі ў Лідзе, тлумачыць, што звычайны кошт аднапакаёўкі на суткі — 30–35 даляраў. Падчас Lidbeer кошты могуць вырасьці ў 6 разоў.

«Цяпер аднушкі здаюць за 50–70 даляраў і вышэй. Але вы іх наўрад ці знойдзеце. Усе свае кватэры я ўжо здаў. Расейцы перабіваюць усё. Для іх 100–180 даляраў — ня грошы. У Менску ў звычайны дзень кватэра каштуе 100 рублёў, а тут будзе нават даражэй», — кажа Андрэй.

Ён прапануе не сваю кватэру на 6 чалавек за 100 даляраў. Яна за 3–4 кілямэтры ад цэнтру.

Ягоная калега Марыя пацьвярджае: ня толькі аднапакаёвак, але і большых кватэр ужо не знайсьці. Людзі браніравалі месцы на сьвята з траўня. Аднушкі, па ейных зьвестках, бралі і па 300 рублёў за ноч. Але жанчына зрабіла нечаканую прапанову.

«У маёй свякроўкі трохпакаёвая кватэра. Будзеце спыняцца ў адным пакоі? Магу здаць. Кватэра добрая, з гаспадыняй. Рублёў за 100, ня менш. Ня самы далёкі раён, за мостам, вуліца Варшаўская», — кажа Марыя.

Топ варыянтаў, дзе можна спыніцца на Lidbeer, для тых, хто апазьніўся

1. Хостэл

Кошт: 131 рубель
Умовы: два ложкі ў агульным 6-месным пакоі,
4 кілямэтры ад цэнтру,
Wi-Fi,
агульная зона адпачынку,
сад, дзіцячая пляцоўка.

2. Хостэл

Кошт: 171 рубель
Умовы: 2-месны нумар,
уключаны сьняданак,
4 кілямэтры ад цэнтру,
Wi-Fi,
агульная зона адпачынку,
сад, дзіцячая пляцоўка,
агульная кухня.

3. Трохпакаёўка

Кошт: 100 даляраў
Умовы: 3–4 кілямэтры ад цэнтру
3 пакоі, 6 спальных месцаў (нагадаем, патрэбна толькі два)

4. Пакой у кватэры з гаспадыняй

Кошт: 100 рублёў
Умовы: 2,5 кілямэтра ад цэнтру,
добры рамонт,
ёсьць гаспадыня.

5. Санаторый Альфа Радон

Кошт: 150 даляраў
Умовы: 60 кілямэтраў ад Ліды,
двухмесны нумар з адным вялікім або двума асобнымі ложкамі,
сьняданак, абед

Берасьце: хостэлы раскупілі

У Берасьці сытуацыя не настолькі крытычная, як у Лідзе. Месцы яшчэ засталіся, аднак за іх давядзецца выкласьці прыстойную суму. Танны начлег у хостэле нам знайсьці не ўдалося.

Від зь Берасьцейскай крэпасьці на жылыя раёны гораду
Від зь Берасьцейскай крэпасьці на жылыя раёны гораду

1. Нумар-студыя ў 4-зоркавым гатэлі ў цэнтры

Кошт: 313 рублёў
Умовы: гатэль у цэнтры гораду, 2 кілямэтры ад плошчы Леніна,
сьняданак,
кандыцыянэр, Wi-Fi.

2. Пакой у двухпакаёўцы блізка цэнтру

Кошт: 296 рублёў​
Умовы: двухмесны пакой у двухпакаёўцы
1,6 кілямэтра ад плошчы Леніна,
двухспальны ложак,
кухня, душ,
Wi-Fi, тэлевізар

3. Пакой у двухпакаёўцы далёка ад цэнтру

Кошт: 157 рублёў
Умовы: двухмесная канапа-ложак
8 кілямэтраў ад цэнтру
Wi-Fi, тэлевізар,
кухня, душ,
кватэру пачалі здаваць два тыдні таму.

4. Аднапакаёўка далёка ад цэнтру

Гэта самы танны варыянт, які ўдалося адшукаць.

Кошт: 127 рублёў
Умовы: 8 кілямэтраў ад цэнтру,
раскладная канапа,
кухня, душ,
старэнькая мэбля,
можна засяляцца з жывёламі,
пачалі здаваць 5 верасьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG