У Чэхіі працягваецца цырымонія разьвітаньня з першым прэзыдэнтам краіны Вацлавам Гаўлам. Да пятніцы яму могуць пакланіцца ўсе, хто шануе асобу вялікага эўрапейца.
Міліцыянты зь Ельскага РАУСу ўвечары прыехалі ў вёску Бякі, каб забраць украінскіх жанчын у аддзел. Наведваліся ў вёску й памежнікі.
Актывісты аргкамітэту БХД Зьміцер Шурхай і Алесь Чаркашын выйшлі сёньня з ізалятару часовага ўтрыманьня пасьля пяцісуткавага пакараньня Маскоўскім судом Берасьця.
На дошках аб’яваў у Івацэвічах зьявіліся плякаты з партрэтамі экс-кандыдатаў у прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і Міколы Статкевіча. На плякатах разьмешчаны надпіс «Свабоду!»
З актывістам партыі левых «Справядлівы сьвет» Віктарам Цяпіным не працягнулі працоўны кантракт на баранавіцкім заводзе аўтаматычных лініяў, дзе ён працаваў інжынэрам-канструктарам.
Вядомы ўкраінскі праваабаронца, кіраўнік Украінскай Гэльсынскай групы правоў чалавека Яўген Захараў у інтэрвію Радыё Свабода выказаў сваё стаўленьне да інфармацыі аб зьдзеках над актывісткамі FEMEN.
19 сьнежня 2010 году ў акцыі пратэсту ў Менску бралі ўдзел многія дэмакратычныя актывісты з рэгіёнаў. Сотні іх прайшлі праз арышты і ператрусы, зьведалі адміністрацыйны перасьлед.
Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Аляксандр Дзікурсараў чакае, што ўкраінскі консул у Менску прыбудзе на месца ў Гомельскай вобласьці, дзе нібыта знаходзяцца актывісткі FEMEN.
Сёньня праваабарончы цэнтар Вясна --> http://spring96.org/be/news/48484 паведаміў, што Натальля, жонка Алеся Бяляцкага атрымала другі па ліку адказ ад старшыні суда Першамайскага раёна Менска Тамары Высоцкай наконт магчымасьці спатканьня Бяляцкага з цяжка хворым бацькам. Адказ судзьдзі па сутнасьці нічога не мяняе.
Галадоўку Сяргей Каваленка распачаў, бо лічыць несправядлівымі сваё затрыманьне і абвінавачаньне ў парушэньні рэжыму.
Улады Беларусі робяць усё магчымае для падрыву дзейнасьці грамадзянскай супольнасьці. Пра гэта гаворыцца ў заяве Нарвэскага Хэльсынкскага камітэту (НХК), прымеркаванай да гадавіны разгону мірнай акцыі пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010 г.
У Беларусі актывістак FEMEN зьбілі, абстрыглі і забралі дакумэнты. Пра гэта паведаміла лідэр ўкраінскай арганізацыі Ганна Гуцал, зь якой дзяўчыны выйшлі на сувязь.
20 сьнежня ў Шклоўскай папраўчай калёніі № 17 пабраліся шлюбам былы кандыдат на прэзыдэнта, палітзьняволены Мікола Статкевіч і яго даўняя сяброўка Марына Адамовіч.
Сёньня ў Маскве на нефармальным саміце СНД прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч паспрабуе дамовіцца з Крамлём наконт зьніжэньня цаны на пастаўкі расейскага газу ў 2012 годзе.
Ірына Багданава, сястра палітычнага вязьня Андрэя Саньнікава, апублікавала ў сёньняшнім выданьні брытанскай Times артыкул пра сытуацыю ў Беларусі.
Сапраўдны твор — гэта заўжды споведзь аўтара перад чытачом. Перадкалядныя дні — самы час для кніг, жанравае вызначэньне якіх — споведзь, супадае з назовам адной зь сямі таямніцаў хрысьціянскае веры. Аксана Спрынчан — пра найлепшыя літаратурныя споведзі.
Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС і суд Першамайскага раёна Менска адмовілі зьняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму ў спатканьні з 82-гадовым бацькам, які знаходзяцца пры сьмерці.
За ўдзел ва ўчорашняй несанкцыянаванай акцыі на плошчы Незалежнасьці да адміністрацыйнай адказнасьці прыцягнуты больш за 30 чалавек, паведамляе сайт ГУУС Менска.
Загрузіць яшчэ