Сэнатар амэрыканскага штату Ілінойс Марк Кірк(Mark Kirk) заявіў пра сваё рашэньне ўзяць апеку над асуджаным Івацэвіцкай калёніі № 5, палітзьняволеным Мікалаем Аўтуховічам у рамках праекту праваабарончай арганізацыі «Libereco — Partnership for Human Rights».
20 сьнежня ў 14 гадзін у Першамайскім райсудзе Віцебску адбудзецца разгляд справы сябра КХП БНФ Сяргея Каваленкі за парушэньне рэжыму адбыцьця ўмоўнага пакараньня. Цяпер актывіст знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
20 сьнежня да 14 гадзіны ў шклоўскай калёніі – рэгістрацыя шлюбу Марыны Адамовіч з палітвязьнем Міколам Статкевічам.
20 сьнежня ў Гомелі заплянаваная жалобная вечарына да 10-х угодкаў з дня сьмерці гомельскага лідэра маладзёвага руху супраціву «Зубр» Андрэя Зайцава.
У цэнтры Прагі адбыўся флэш-моб, падобны на «маўклівыя пратэсты», якія сёлета летам праходзілі ў Менску.
Такое паведамленьне зьявілася на афіцыйным блогу ўкраінскага руху Фэмэн, актывісткі якога правялі антылукашэнкаўскую акцыю перад будынкам КДБ.
«Супраць Лукашэнкі павінна быць выстаўленае абвінавачаньне з боку Міжнароднага крымінальнага суду», – заявіў кангрэсмэн.
Напярэдадні гадавіны трагічнага для Беларусі 19-га сьнежня 2010-га на Міжнародным фэстывалі дакумэнтальных фільмаў пра правы чалавека WatchDocs фільм «Беларуская мара» Кацярыны Кібальчыч атрымаў Прыз сымпатыяў гледачоў.
Гадавіну Плошчы ў рэгіёнах адзначылі, запаліўшы сьвечкі, у Віцебску, Гомелі, Магілеве.
Пасьля 10 гадзінаў затрыманьня з Цэнтральнага РАУС Менску без складаньня пратаколаў выпусьцілі Тацяну Гаўрыльчык і Юлію Дарашкевіч.
Сустаршыню партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Віталя Рымашэўскага каля 20:30 выпусьцілі з Фрунзенскага РАУС, не патлумачыўшы прычыну затрыманьня.
Пахаваньне былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла заплянаванае на пятніцу, 23 сьнежня.
Начальнік віцебскай калёніі № 3 адмовіўся ўзяць кнігі Ўладзімера Някляева для турэмнай бібліятэкі. Але запэўніў, што «Андрэй Саньнікаў жывы і здаровы». У глыбоцкай калёніі падрабязнасьцяў пра Зьмітра Дашкевіча даведацца не ўдалося.
ЭЗ не адменіць санкцыяў да ўладаў Беларусі, пакуль на свабоду ня будуць адпушчаныя ўсе палітвязьні, гаворыцца ў заяве прэзыдэнта ЭЗ.
Сустаршыня БХД, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Віталь Рымашэўскі знаходзіцца ў Фрунзенскім РАУС, прыкаваны наручнікамі да лавы.
Беларусь і Расея падпісалі мэмарандум аб далучэньні Беларусі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO).
20 сьнежня а 14-й гадзiне ў судзе Першамайскага раёну Віцебска адбудзецца суд над грамадзкім актывістам Сяргеем Каваленкам.
У Менску затрымана каля 50 чалавек, якія спрабавалі запаліць сьвечкі ў гадавіну разгону Плошчы-2010 на знак салідарнасьці з палітвязьнямі.
Загрузіць яшчэ