Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч прайграе як на заходнім, так і на ўсходнім вэктары?


Сёньня ў Маскве адбываецца нефармальны саміт СНД, прысьвечаны дваццацігодзьдзю стварэньня гэтай арганізацыі. Як мяркуецца, у кулюарах саміту прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч паспрабуе дамовіцца з Крамлём наконт зьніжэньня цаны на пастаўкі расейскага газу ў 2012 годзе.

Тым часам кіраўнік «Газпрому» Аляксей Мілер заявіў, што ніякага перагляду расейска-ўкраінскага газавага кантракту сёлета не прадбачваецца.

Паводле газавай дамовы, падпісанай у 2009 годзе прэм’ер-міністрам Украіны Юліяй Цімашэнка, Украіна плаціць Расеі 400 даляраў за 1000 кубамэтраў газу.

У кастрычніку Юлія Цімашэнка, абвінавачаная ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў пры падпісаньні гэтага кантракту, атрымала сем гадоў турмы.

Якраз гэты прысуд стаў галоўнай запрудай на шляху Ўкраіны да падпісаньня гатовага тэксту дамовы аб асацыяцыі з Эўразьвязам на ўчорашнім саміце Украіна-Эўразьвяз у Кіеве.

«Прэзыдэнт Эўрапейскай рады Герман ван Ромпэй сказаў Віктару Януковічу, што падпісаньне дамовы «будзе залежаць ад палітычных абставінаў».

«Мы моцна занепакоеныя пагрозамі, зьвязанымі з палітычна матываваным правасудзьдзем ва Ўкраіне. Справа Цімашэнкі зьяўляецца самым яскравым прыкладам», — удакладніў Ромпэй.

Нагадаем, што Масква нядаўна ўстанавіла Менску цану 165,6 даляраў за 1000 кубамэтраў расейскага газу ў 2012 годзе. Экспэрты лічаць гэтую цану прынадай з боку Крамля, каб прыцягнуць Украіну да сваіх эўраазіяцкіх інтэграцыйных праектаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG