Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах звольнілі Віктара Цяпіна


Віктар Цяпін
Віктар Цяпін

З актывістам партыі левых «Справядлівы сьвет» Віктарам Цяпіным не працягнулі працоўны кантракт на баранавіцкім заводзе аўтаматычных лініяў, дзе ён працаваў інжынэрам-канструктарам.

Актывіст кажа, што яго зьдзівіла такое рашэньне адміністрацыі, бо спэцыялісты яго профілю на прадпрыемстве запатрабаваныя. Спадар Цяпін зьвязвае сваё звальненьне з палітычнымі чыньнікамі.

Віктар Цяпін прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы Народнага сходу ў Баранавічах. За распаўсюд улётак ля прахадной свайго заводу ён быў пакараны штрафам у 875 тысяч рублёў.

На заводзе аўтаматычных лініяў спадар Цяпін адпрацаваў 23 гады.

Гэта ўжо другое звальненьне актывістаў, які рыхтавалі Народны сход у Баранавічах. У лістападзе з прыватнай фірмы «Белснабпадшыпнік» звольнілі Анжэлу Камбалаву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG