11 красавіка – 75 гадоў з дня гібелі кіраўніка першага ўраду савецкай Беларусі Зьмітра Жылуновіча (пісьменьніка Цішкі Гартнага), а 22 красавіка – 75 гадоў з дня самагубства старшыні Саўнаркаму БССР Язэпа Адамовіча. Яны, а таксама тысячы дзеячоў палітыкі, культуры, адукацыі былі ахвярамі «Вялікага тэрору» 1937-1938 гадоў.