Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў праз тыдзень будзе ў Менску


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў 13–14 траўня наведае з афіцыйным візытам Беларусь.

Пра гэта сёньня паведаміў на брыфінгу ў Астане афіцыйны прадстаўнік МЗС Казахстану Алтай Абілулаеў.

Паводле ягоных словаў, «асаблівая ўвага будзе зьвернутая на практычныя крокі па ўмацаваньні ўзаемадзеяньня паміж Казахстанам і Беларусьсю ў рамках прамысловага, сельскагаспадарчага, навукова-тэхнічнага, транспартнага і інвэстыцыйнага супрацоўніцтва».

Таксама лідэры дзьвюх краінаў разгледзяць пытаньні супрацоўніцтва ў межах розных рэгіянальных аб’яднаньняў — ад СНД да АДКБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG