Як паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве ЭЗ, спадарыня Мора атрымала запрашэньне на 8 траўня ў Нацыянальны сход, дзе кіраўнік дзяржавы выступіць са штогадовым пасланьнем, і на афіцыйнае сьвяткаваньне Дня Перамогі 9 траўня.
У сваю чаргу прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных паведаміў, што на афіцыйныя мерапрыемствы 8 і 9 мая запрошаныя ўсе паслы краін Эўразьвязу і кіраўнік дыпляматычнай місіі ЗША.
Варта адзначыць, што летась паслы краін ЭЗ і ЗША не прысутнічалі на афіцыйным сьвяткаваньні 9 траўня ў сувязі з тым, што іх не запрасілі. Афіцыйныя СМІ камэнтавалі гэтую падзею як праяву зьняважлівага стаўленьня паслоў да беларускага нацыянальнага сьвята і нават як падтрымку нацысцкай ідэалёгіі. Заходнія дыпляматы тады ўсклалі кветкі да манумэнту Перамогі ў Менску 10 траўня.
Калі паслы прымуць запрашэньне, гэта будзе іх першае зьяўленьне на публіцы пасьля вяртаньня ў Менск. У канцы лютага-пачатку сакавіка яны пакінулі Беларусь, пасьля таго як беларускія ўлады 28 лютага рэкамэндавалі кіраўнікам прадстаўніцтва ЭЗ і пасольства Польшчы выехаць з Беларусі для кансультацый са сваім кіраўніцтвам. Прычынай такіх дзеяньняў беларускага боку стала рашэньне Рады Эўразьвязу пашырыць санкцыі ў дачыненьні да Беларусі. На знак салідарнасьці са сваімі калегамі ў канцы лютага — пачатку сакавіка з Беларусі зьехалі ўсе паслы краін ЭЗ.