На 61-м годзе жыцьця памёр Віталь Гарановіч — былы настаўнік і дырэктар глыбоцкай сярэдняй школы № 3, якая ягонымі намаганьнямі стала беларускамоўнай і трымалася ў гэтым статусе да апошняга, пакуль спадар Гарановіч не пакінуў сваю пасаду. Ня стала вядомага на Глыбоччыне паэта, які прынцыпова заставаўся сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.