Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларускія сынагогі» — выстава віленчукоў у Патсдаме


Былая сынагога. Магілёў

У нямецкім Патсдаме адкрылася выстава «Сынагогі Беларусі. Выявы зьнікненьня культурнай спадчыны».

Гэта навукова-дасьледчы праект студэнтаў Віленскай мастацкай акадэміі, якія працяглы час вывучалі ў Беларусі габрэйскую культурную спадчыну.

Паводле афіцыйных зьвестак, да 1917 году ў Беларусі было 704 сынагогаў, цяпер захаваліся 104 будынкі. Некаторыя яшчэ маюць рысы былых сынагогаў, многія ж вельмі цяжка пазнаць, бо перабудоўваліся.

На выставе прадстаўленыя дзясяткі здымкаў, зробленых у Беларусі віленскімі студэнтамі, паведамляе Радыё Бэрлін-Брандэнбург.

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG