Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску знайшлі нерухомасьць сэнатара РФ


На нерухомасьць Беларусі як сродак укладаньня грошай стаў зьвяртаць увагу ня толькі сярэдняя, але й найвышэйшая кляса РФ, піша інтэрнэт-выданьне "Завтра твоей страны".

Засьцярогі мясцовых жыхароў, што "прыедуць расейскія алігархі і ўсё скупяць", на мясцовым рынку нерухомасьці пакуль не матэрыялізуюцца, але аднаго расійскага сэнатара сярод уладальнікаў буйных жылых аб'ектаў у РБ ужо знайшлі.

Прааналізаваўшы дэклярацыі расейскіх палітыкаў, журналісты газэты зьвярнулі ўвагу, што члену Савету Фэдэрацыі Фэдэральнага сходу Расеі Юрыю Ўдалаву (займае пасаду з чэрвеня 2011 году) акрамя кватэр, жылога дому і ўчастку пад дачу ў Расіі, належаць два жылыя дамы плошчай 420 і 44, 1 кв. м. і тры зямельныя участкі плошчай 2499 кв. м., 15 000 кв. м. і - 911 кв. мэтраў.

Да свайго прызначэньня ў Савет Фэдэрацыі ў 2011 годзе Юрый Удалаў займаў пасаду віцэ-губэрнатара Яраслаўскай вобласьці. Зрэшты, адзначае выданьне, з 163 сэнатараў Удалаў аказаўся адзіным, хто абзавёўся нерухомасьцю ў Беларусі. У цэлым жа сэнатарскі корпус у большай ступені аблюбаваў Італію і Францыю.

У дэклярацыях 450 членаў Дзярждумы Беларусь таксама згадваецца толькі адзін раз. У валоданьні мужа члена фракцыі КПРФ, намесніцы старшыні камітэту Дзярждумы Сьвятланы Савіцкай пазначаны кватэра і гараж у РБ плошчай, адпаведна, 40,8 і 34,1 кв. мэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG