Праект «Карпарацыя «Астрог» менскага архітэктара Вадзіма Пракопчыка заняў другое месца ў ІІІ-м штогадовым беларускім фэстывалі-конкурсе дызайну і архітэктуры Belarus Design Award, на якім дэманстраваліся канцэпты інтэр’еру дому будучыні.
26 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну восьмы раз ладзілася паэтычнае сьвята ў гонар Анатоля Сыса «Дух — гэта, людзі, Я!».
З 1 лістапада прадпрымальнікаў пачнуць правяраць на адпаведнасьць тэхнічнаму рэглямэнту Мытнага зьвязу. Тавары, завезеныя з гэтага часу, мусяць мець сэртыфікаты. А як быць з рэшткамі, што не пасьпеюць прадаць?
Беларускую мову зь яе выбівала настаўніца пачатковых клясаў. Амаль штодня мэтадычна дубасіла дзяўчынку лінаркай па пальцах.
25 кастрычніка ў Мазырскім раённым судзе пачаўся разгляд пазову сябра незалежнага прафсаюзу Ўладзімера Ключнікава да дырэкцыі нафтаперапрацоўчага заводу аб аднаўленьні на працы.
25 кастрычніка ў магілёўскай ратушы грамадзкасьці прэзэнтавалі габэлен з выявай гарадзкога герба эпохі Магдэбурскага права.
У Магілёве супрацоўнікі абласнога ўпраўленьня КДБ зацікавіліся дзейнасьцю мясцовага блогера і валянтэра Дзьмітрыя Ярмоленкі.
Дзесяць актывістаў моладзевай гісторыка-культурніцкай суполкі «Талака» стварылі й прэзэнтавалі 24 кастычніка альтэрнатыўную мапу Гомеля.
Аршанскія краязнаўцы атрымалі адказ на свой зварот у Міністэрства культуры наконт помніка архітэктуры рэспубліканскага значэньня — будынка былога базыльянскага кляштара.
Чырвоны сьцяг СССР усталявалі на шкляным купале новага будынку музэю Вялікай Айчыннай вайны ў Менску, які знаходзіцца каля стэлы «Менск — горад-герой».
У кіроўцы, які паўторна цягам году сеў за руль выпіўшы, цяпер канфіскуюць аўтамабіль. Як паставіліся да новаўвядзеньня аўтааматары Гомеля?
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Аланд настойвае на тым, каб пытаньне падслухоўваньня тэлефонаў было ў цэнтры парадку дня саміту.
24–25 кастрычніка ў Беларусі зь візытам знаходзяцца прадстаўнікі МЗС Швэцыі і Польшчы. Напярэдадні саміта Ўсходняга партнэрства ў Вільні дыпляматы з краінаў-ініцыятараў праграмы наведваюць краіны-сябры УП. Міністры замежных спраў Швэцыі і Польшчы абралі для свайго візыту Кіеў, Кішынёў і Тбілісі.
Выйшаў з друку першы нумар магілёўскага літаратурна-мастацкага альманаха «Брама». На яго старонках апублікаваныя творы 27 аўтараў.
Судзьдзя Юры Сезін прызнаў Контуша вінаватым і прысудзіў яму 5 сутак арышту.
У 17 вёсках Бярозаўскага раёну ўлады змусілі выразаць пагалоўе сьвіней на прыватных падворках.
23 кастрычніка ў Стакгольме суд пачне разглядаць апэляцыю па справе Вольгі Класкоўскай. Паседжаньні будуць доўжыцца 3 дні — да 25 кастрычніка.
22 кастрычніка Ленінскі суд Магілёва не задаволіў скаргі праваабаронцаў Барыса Бухеля і Аляксея Колчына на рашэньне Магілёўскага гарвыканкаму.
Калі беларусы па-ранейшаму едуць у Расею, каб набыць харчы або бытавую тэхніку, то грамадзяне Расеі ўсё часьцей укладаюць грошы ў беларускую нерухомасьць
Загрузіць яшчэ