Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайскоўцы заклікалі Януковіча да тэрміновых захадаў


Узброеныя сілы Ўкраіны заклікалі прэзыдэнта Віктара Януковіча прыняць неадкладныя меры па стабілізацыі сытуацыі ў краіне.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце Мінабароны па выніках агульнага сходу апарату міністэрства.

«Вайскоўцы і супрацоўнікі Ўзброеных сіл Украіны назвалі недапушчальнымі сілавы захоп дзяржаўных устаноў, перашкоды прадстаўнікам органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіраваньня выконваць свае абавязкі, адзначыўшы, што далейшая эскаляцыя супрацьстаяньня пагражае тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленьні.

Удзельнікі сходу выказалі занепакоенасьць сытуацыяй, якая склалася апошнім часам у дзяржаве.

Па словах выступоўцаў, падзеі ва Ўкраіне ня могуць не турбаваць людзей, бо яны тычацца будучыні краіны і кожнага яе грамадзяніна.

У гэтым кантэксьце, паводле паведамленьня, і быў абмеркаваны тэкст звароту ад імя асабістага складу апарата Мінабароны да прэзыдэнта Віктара Януковіча.

Ва ўкраінскіх мэдыях зьявіліся камэнтары, што Міністэрства абароны ўцягваюць у канфлікт.

Сябра Эўракамісіі па пытаньнях пашырэньня ЭЗ Штэфан Фюле заклікаў украінскія ўлады неадкладна адрэагаваць на выпадкі выкраданьня і катаваньняў людзей і спыніць іх.

Генсакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн заклікаў украінскіх ваенных захоўваць нэўтралітэт.

Пра гэта ён напісаў у сваім мікраблогу ў Twiiter.

«Украінскія ўзброеныя сілы выклікаюць глыбокую павагу і павінны заставацца нэўтральнымі. Я працягваю зь непакоем назіраць за разьвіцьцём падзеяў», — напісаў генсакратар.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG