Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нявесткі пасла Таджыкістана па дарозе ў Беларусь знайшлі наркотыкі


Аэрапорт Душанбэ
Аэрапорт Душанбэ

Муштары Мубаракшоева, нявестка амбасадара Таджыкістана ў Беларусі, просіць гарадзкі суд Душанбэ перагледзець яе крымінальную справу.

21 студзеня раённы суд прызнаў спадарыню Мубаракшоеву вінаватай у кантрабандзе наркотыкаў у асабліва буйным памеры. Яе асудзілі на 12,5 году турмы. Як гаворыць яе адвакат, жанчына ня лічыць сябе вінаватай і кажа, што наркотыкі ня ейныя.

Муштары Мубаракшоева і яе муж Каімдод Каімдодаў, супрацоўнік эканамічнага суду СНД, былі затрыманыя ў аэрапорце Душанбэ 16 верасьня. Яны накіроўваліся транзытам цераз Маскву ў Менск. Праз суткі Каімдода Каімдодава выпусьцілі на свабоду.

Улады Таджыкістана ад камэнтароў устрымліваюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG