Больш за паўгода ксёндз Вячаслаў Барок судзіўся з супрацоўнікамі ДАІ, якія выпісалі яму штраф. Двойчы абскарджваў рашэньні суду, і 10 лютага адміністрацыйная справа была спыненая.
У Цэнтры гарадзкога жыцьця Горадні на першым пасяджэньні «Дыскусійнага клюбу» выступіў кіраўнік аргкамітэту стварэньня камітэту падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасьць» Мікалай Аўтуховіч, які заклікаў не выходзіць на абвешчаныя маршы супраць дэкрэту аб дармаедах.
Цэнтар гарадзкога жыцьця Горадні #uCentry і «Гарадзенская вясна» запрашаюць сёньня на першае пасяджэньне «Дыскусійнага клюбу». Удзельнічаць будуць Мікалай Аўтуховіч, Алесь Дзянісаў, Сяргей Верамеенка.
«Рух маці 328», створаны ў 2015 годзе ў Горадні, не рэгіструюць. Першы раз падавалі дакумэнты ў абласное ўпраўленьне юстыцыі. Апошні раз — у сьнежні, на старшыню Вярхоўнага Суду Сукалу — наглядную скаргу, але зноў адмовілі.
Сёлета ад 2 да 25 студзеня ў Вільні на Гедымінавай гары падчас добраўпарадкаваньня тэрыторыі група археолягаў Літоўскага нацыянальнага музэю знайшла парэшткі чатырох чалавек. Археолягі высунулі гіпотэзу, што гэта могуць быць пахаваньні паўстанцаў 1863–1864 гадоў.
Свабода прапануе агляд зьвестак пра сталінскія рэпрэсіі ў школьных падручніках гісторыі Беларусі, выдадзеных Міністэрствам адукацыі з 1992-га па 2015 год.
«Нарказалежнасьць маюць многія з тых, хто сядзеў», — перакананы былы беларускі вязень Алекс, які даў інтэрвію Свабодзе. Ён сам пазбавіўся ад наркатычнай залежнасьці і дапамагае зрабіць гэта іншым.
Падзеі 2 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.
Начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык пракамэнтаваў Свабодзе выказваньне міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса на тэму беларускага сувэрэнітэту.
Цэнтравыбаркам абагульніць прапановы наконт карэктаваньня выбарчага заканадаўства і прадставіць іх кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
На сайце talaka.by пачаўся збор грошай на выданьне і распаўсюд кнігі гісторыка Вячаслава Шведа «Рэквіем паўстанцам 1863–1864 гг. (Гродзенская губэрня)».
Асноўныя трэнды сусьветнага дзіцячага кнігадруку, патрапіўшы ў якія, аўтарская казка робіцца бэстсэлерам і абавязковым пунктам хатняй бібліятэкі кожнага дзіцяці, сабрала для Радыё Свабода наша аўтарка Паліна Масьлянкова.
Падзеі 17 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня
Перамовы аб сынхранізацыі электраэнэргетычных сетак краінаў Балтыі і Польшчы маглі б паскорыць рашэньне не купляць электраэнэргію зь небясьпечных электрастанцыяў, мяркуе літоўскі міністар замежных спраў Лінас Лінкявічус.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама 13 студзеня падоўжыў усе санкцыі ЗША супраць Расеі за анэксію Крыму і агрэсію ва Ўкраіне на адзін год, да канца сакавіка 2018 году.
Бальшыня расейцаў лічыць, што Расею ў сьвеце баяцца. Такога пункту гледжаньня прытрымліваюцца 86% рэспандэнтаў, якія ўдзельнічалі ў апытаньні, праведзеным фондам «Грамадзкая думка».
15 студзеня пачынае працу тэматычная прымальня дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня Ганны Канапацкай і прыхільнікаў пераменаў. Пра гэта Свабодзе паведаміла Ганна Красуліна, прэсавы сакратар АГП, да якой належыць і спадарыня Канапацкая.
Кіраўнік Беларусі праз свой указ зацьвердзіў плян падрыхтоўкі законапраектаў на 2017 год.
На наступным тыдні ў Беларусь прыбудзе місія МАГАТЭ па ацэнцы праектаваньня пляцоўкі АЭС з улікам вонкавых падзеяў, так званая місія SEED (Site and External Events Design Review Service)
Супрацоўнікі Берасьцейскага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) паведамілі пра затрыманьне 11 студзеня групы з трох кантрабандыстаў. Да абвінавачаньня па крымінальных артыкулах за абарачэньне зброі і наркотыкаў дададзена, што затрыманыя — прыхільнікі «Правага сэктару» і паганскіх рухаў «Белы фронт» і «Славянскае адраджэньне». Пры гэтым «Правы сэктар» і названыя рухі маюць палярна процілеглую ідэалёгію.
Загрузіць яшчэ