Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнік ЭЗ пра даверчыя граматы амбасадара Францыі ў Менску: «Крок не ідэальны, але чаканы»


Амбасадар Францыі Нікаля дэ Лякост і Ўладзімер Макей, 8 сьнежня 2020 г.
Амбасадар Францыі Нікаля дэ Лякост і Ўладзімер Макей, 8 сьнежня 2020 г.

Уручэньне копій даверчых грамат амбасадарам Францыі ў Менску Нікаля дэ Лякостам 8 сьнежня не было ўзгодненае зь іншымі дзяржавамі – сябрамі Эўразьвязу.

Пра гэта Радыё Свабода сказаў высокапастаўлены чыноўнік ЭЗ на ўмовах ананімнасьці.

«Францускі крок быў не ідэальны, але чаканы. Урэшце, гэта сувэрэннае рашэньне кожнай дзяржавы ЭЗ. У пачатку крызісу паміж дзяржавамі – чальцамі ЭЗ адбылася каардынацыя, калі гаворка ішла пра амбасадараў, але мы так і не дамовіліся, як доўга кожная дзяржава ЭЗ робіць гэта ў адпаведнасьці са сваімі патрэбамі», — адзначыў згаданы чыноўнік карэспандэнту RFE/RL Рыкарду Юзьвяку ў Брусэлі.

Эўракамісія рыхтуе адмысловую заяву аб гэтай справе, дадаў чыноўнік.

Цяперашняя ратацыя амбасадараў адбылася падчас абвастрэньня стасункаў афіцыйнага Менску зь дзяржавамі ЭЗ, у тым ліку з Францыяй, якая не прызнае вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і Аляксандра Лукашэнку ў якасьці прэзыдэнта.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG