Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беластоку адкрылі дом для беларускіх уцекачоў


Мітынг салідарнасьці зь Беларусьсю Ў Беластоку, 18 ліпеня 2020 г.
Мітынг салідарнасьці зь Беларусьсю Ў Беластоку, 18 ліпеня 2020 г.

Сямнаццаць чалавек — у асноўным студэнты, адлічаныя зь беларускіх унівэрсытэтаў за ўдзел у акцыях пратэсту — знойдуць часовы прытулак у доме, адчыненым 8 сьнежня ў Беластоку Фондам «Беларусь 2020».

Пра гэта паведаміла Польскае радыё, адзначаючы, што ў збор сродкаў на ўтрыманьне гэтага дому ангажаваўся Фонд Сьвятланы Ціханоўскай «Краіна для жыцьця» ды беларуская дыяспара з Канады і ЗША.

«Гэта часовае жыльлё для тых, хто вымушаны быў тэрмінова пакінуць нашу Радзіму. Акрамя таго, што людзі змогуць там пражываць некаторы час да атрыманьня, напрыклад, статусу ўцекача, там яны будуць вывучаць інтэнсіўна польскую мову, атрымліваць рознага кшталту кансультацыі, удзельнічаць у сэмінарах, трэнінгах», — сказала Радыё Рацыя Марыя Ляшчэўская, кіраўніца Фонду «Беларусь 2020».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG