Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву з турмы на Акрэсьціна шпіталізавалі ў кардыялёгіі


Любоў Лунёва на акцыі пратэсту. Менск, 2017 год.
Любоў Лунёва на акцыі пратэсту. Менск, 2017 год.

Любоў Лунёва цяпер знаходзіцца ў 9-й лякарні Менску ў аддзяленьні кардыялёгіі, паведамілі Свабодзе яе родныя.

Мінулай ноччу журналістку польскага тэлеканалу «Белсат», які вяшчае на Беларусь, Любоў Лунёву з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў у 1-м завулку Акрэсьціна ў Менску забрала хуткая дапамога.

Тэлефон у яе забралі ў турме на Акрэсьціна; пасьля шпіталізацыі яна змагла пагутарыць са сваякамі праз тэлефон, але сустрэцца зь імі ёй пакуль не далі.

Днём 7 сьнежня Лунёву і апэратара «Белсат» Івана Куракевіча затрымалі падчас працы на традыцыйным маршы пэнсіянэраў. Пасьля складаньня пратаколаў пра ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве іх даставілі ў ЦІП да суду.

Любоў Лунёва вядомая як праваабаронца і журналістка, якая шмат гадоў асьвятляла акцыі пратэсту і парушэньні правоў чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG