Падзеі 7 сьнежня 2020 г.
Брытанскае выданьне The Economist крытыкуе Захад за млявую рэакцыю на рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі і заклікае да жорсткіх эканамічных санкцыяў.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прыняў рашэньне часова адхіліць прадстаўнікоў Нацыянальнага алімпійскага камітэту (НАК) Беларусі ад удзелу ў падзеях МАК, уключаючы Алімпійскія гульні.
На тэрыторыі Расеі ў ноч на 4 сьнежня загінуў грамадзянін Украіны, жыхар Сумскай вобласьці Голубеў Яўген Уладзіміравіч, 1993 г. н. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.
У Брусэлі 7 сьнежня засядаюць міністры замежных справаў ЭЗ. Раней паведамлялася, што 7 сьнежня будзе прынятае рашэньне аб трэцім пакеце санкцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Найбольшыя страты ў прадпрыемстваў Горадзенскай вобласьці: мінус 2,3 мільярда рублёў.
Перадачы не прымаюць для жыхаркі Горак 59-гадовай пэнсіянэркі Ларысы Самсонавай. Паводле ейнай дачкі Марыны, начальнік ІЧУ патрабуе, каб спачатку аплацілі знаходжаньне маці ў ізалятары.
25-гадоваму Івану Артусу прысудзілі 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Гарадзенку Марыну Палікарпаву, якую затрымлівалі 9 жніўня, судзяць за гвалт над міліцыянткамі. Справу пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёну Горадні 7 сьнежня.
Прэс-служба штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Валера Цапкалы паведаміла, што пасьля агульнага абмеркаваньня пытаньня аб удзеле ў «круглым стале дэмакратычных сіл» удзельнікі штабу вырашылі адмовіцца ад яго.
У Менску сямнаццатую нядзелю запар прайшлі акцыі пратэсту супраць улады Аляксандра Лукашэнкі. У розных раёнах сталіцы адбыліся дзясяткі «маршаў волі», у самых буйных зь іх удзельнічала да тысячы чалавек.
Сёлета ў дварах ладзяць сапраўдныя тэатральныя выступы. Акторы расказалі пра сьмешныя і небясьпечныя сытуацыі і спэктаклі «пад прыцэлам».
Тацяна і Кастусь Севярынцы жывуць у Віцебску на 8-м паверсе ў доме на праспэкце Будаўнікоў. Цяпер на іх лёджыі ўвечары запальваецца бел-чырвона-белая гірлянда.
Аляксандар Куваньнікаў працаваў на тытунёвай фабрыцы ў Горадні, чысьціў абсталяваньне. Тытунёвая фабрыка — адно з самых прыбытковых прадпрыемстваў Горадні.
3 сьнежня ў судзе Сьветлагорскага раёну распачаўся разгляд крымінальнай справы па «масавых беспарадках», або «арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і зьвязаныя зь непадпарадкаваньнем патрабаваньням прадстаўнікоў улады» (артыкул 342 Крымінальнага кодэксу).
3 сьнежня суд Расонскага раёну (Віцебская вобласьць) прысудзіў каталіцкаму сьвятару з Расонаў Вячаславу Барку 10 сутак арышту. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў Свабодзе прэсавы сакратар Беларускай каталіцкай царквы Юры Санько.
Прадстаўнікі Беларускага фонду спартыўнай салідарнасьці (Belarusian Sport Solidarity Foundation) расказалі, як адбываецца інфармаваньне міжнародных структураў пра перасьлед атлетаў за грамадзянскую пазыцыю.
Загрузіць яшчэ