Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць жыхара Хацежына ў Менскім раёне распачалі тры крымінальныя справы за пудзіла міністра на мосьце


Будынак МУС Беларусі.
Будынак МУС Беларусі.

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі паведаміла, што устанавіла асобу арганізатара «перфомансаў» ў Менскім раёне. Распачатыя тры крымінальныя справы.

15 і 17 лістапада, гаворыцца ў паведамленьні МУС, на пуцеправодах былі выяўленыя павешаныя пудзілы, да якіх былі прыклееныя фота міністра ўнутраных спраў і старшыні Хацежынскага ўчастка для галасавання, а таксама надпісы «Не забудем, не простим».

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Ждановіцкага аддзела міліцыі Менскага РУУС быў затрыманы 38-гадовы непрацуючы жыхар пасёлку Хацежына, ащтар «інсталяцый».

Паводле МУС, гэтым затрыманы не абмежаваўся — ён рэгулярна наносіў сімвал «Пагоня» на мастах у ваколіцах Хацежына, а таксама ў мінулыя выходныя арганізаваў так званы пратэстны марш у пасёлку.

Цяпер шукаюць паплечнікаў затрыманага.

У дачыненні да яго распачатыя тры крымінальныя справы: дзьве — паводле ч.1 арт.339 КК Рэспублікі Беларусь («Хуліганства») і паводле ст.341 КК Рэспублікі Беларусь («Апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці»).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG