Ніводнай крымінальнай справы супраць сілавікоў, якія перавысілі службовыя абавязкі, не заведзена, — сьцьвярджаюць праваабаронцы.
Прэсавая сакратарка Міністэрства замежных спраў Чэхіі Зузана Шціхава паведаміла агенцтву ČTK, што да канца гэтага тыдня пасол Томаш Пэрніцкі вернецца ў Прагу для кансультацый.
Сьвятлана Ціханоўская працягвае візыт у Славаччыну. МЗС Славаччыны прыняў рашэньне адклікаць пасла зь Беларусі для кансультацый. Пра гэта ў чацьвер паведаміў у Twitter кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Іван Корчак.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) будзе расьсьледаваць магчымыя парушэньні Алімпійскай хартыі ў Беларусі, заявіў кіраўнік МАК Томас Бах, паведаміла ТАСС.
Жыхар Дрыбіна (Магілёўская вобласьць) Віктар Фрыцлер апавядае Свабодзе, як ён, пасьпяховы кіраўнік, стаў беспрацоўным пасьля ўдзелу ў пасьлявыбарчых пратэстах.
Цягам жніўня і верасьня больш за 330 працаўнікоў «Нафтану» выйшлі зь дзяржаўнага і ўступілі ў незалежны прафсаюз.
Суседзі аднаго з затрыманых расказалі Свабодзе, як гэта адбываецца.
Карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк атрымаў копію ліста да найвышэйшых вайсковых кіраўнікоў Беларусі ад групы дэпутатаў Эўрапарлямэнту ў складзе 25 чалавек.
«Я радыкальная нацыяналістка паводле тыпу сьвядомасьці», — кажа пра сябе выкладчыца і са сьмехам апавядае пра «суткі», сябе і былога студэнта Сяргея Ціханоўскага.
А звольненыя купалаўцы правялі адкрытую рэпэтыцыю «Тутэйшых» на іншай сцэне.
Справу Ўладзімера Родчанкі разгледзелі ў судзе Ленінскага раёну Горадні 7 кастрычніка. Яму прысудзілі штраф 675 рублёў.
Святлана Ціханоўская празь відэасувязь выступіла са зваротам у Нацыянальнай асамблеі Францыі, паведамляе яе тэлеграм-канал.
Павал Латушка і Вольга Кавалькова ўзялі ўдзел у онлайн-сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх дыяспар ЗША, Нямеччыны, Францыі, Ізраіля, Нідэрляндаў, Нарвэгіі, Аўстраліі і іншых краін, паведамляе ТГ-канал Каардынацыйнай рады.
Мяцежны тэатар падпольна паказаў самы чаканы спэктакль 2020 году — купалаўскіх «Тутэйшых».
Упраўленьне ўнутраных спраў Менскага райвыканкаму абскардзіла рашэньне раённага суду адносна назіральніка Кірыла Аношкі. Аднак Менскі абласны суд 6 кастрычніка таксама апраўдаў назіральніка.
У Менску падчас будаўнічых працаў у раёне вуліцы Клары Цэткін (каля новай станцыі мэтро «Плошча Францішка Багушэвіча») знайшлі татарскае надмагільле.
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Горкага з 6 па 17 кастрычніка адмяняе спэктаклі. Як паведамляецца на сайце, «у сувязі са складанай санітарна-эпідэміялягічнай сытуацыяй у тэатры».
Амэрыканскія Цэнтры кантролю і прафіляктыкі хваробаў (CDC) паведамілі, што вірус, які выклікае COVID-19, можа распаўсюджвацца, лётаючы ў паветры гадзінамі, піша «Голас Амэрыкі».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак вечарам быў выпісаны з вайсковага шпіталя і вярнуўся ў Белы дом пасьля чатырох дзён шпіталізацыі з дыягназам COVID-19.
Валянтэры спынілі працу намётавага мястэчка каля ізалятара часовага ўтрыманьня, што ў завулку Акрэсьціна, і прыбралі намёты.
Загрузіць яшчэ