Сёньня мусульмане ва ўсім сьвеце сьвяткуюць Ураза-Байрам. Больш за тысячу вернікаў сабраліся ў менскай саборнай мячэці.
13 траўня тэлеграм-канал гарадзкога часопіса аб Берасьці «Бінокль» перайменавалі ў «Брест Live». Усе папярэднія пасты рэсурсу выдалілі, на іх месцы зьявілася міліцэйская зводка.
Рэпартэраў «6 tv.by Магілёўскі рэгіён» і DW затрымалі 12 траўня, калі яны спрабавалі асьвятляць закрыты працэс над палітвязьнямі Паўлам Севярынцам і сябрамі «Эўрапейскай Беларусі».
30-гадовага Аляксея Санчука, якога затрымалі ў лістападзе разам з камандай бубначоў «Патрабуем разысьціся», асудзілі на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Жонка Санчука сьцьвярджае, што на яе мужа «павесілі» знойдзеную ў чужым гаражы піратэхніку.
Кар’ера камандуючага ўнутранымі войскамі зрабіла моцны скачок за апошні год, аднак працаваць дзеля гэтага Мікалай Карпянкоў пачаў яшчэ ў сярэдзіне 90-х.
Пазоў падаў пракурор Горадні Ўладзімер Клішын. Ліквідаваць установу трэба да 12 жніўня. Павал Мажэйка заявіў, што будзе абскарджваць рашэньне суду.
12 траўня ў абласным судзе ў Берасьці распачаўся крымінальны працэс над баранавіцкім актывістам, фігурантам так званай «справы Аўтуховіча» 60-гадовым Уладзімерам Гундарам.
Што з палітвязьнямі Натальляй Хершэ і Вольгай Класкоўскай, якія ў гомельскай папраўчай калёніі № 4 адмовіліся шыць форму для сілавікоў?
Пэнсіянэрцы Галіне Лагацкай дзяжурны судзьдзя Партызанскага суду прысудзіў 20 сутак адміністрацыйнага арышту.
Жанчыны ў белым адзеньні з кветкамі ў руках выйшлі да Камароўскага рынку. Роўна дзевяць месяцаў таму жанчыны ў белым упершыню масава выйшлі на пратэст супраць гвалту сілавікоў.
Разам на лаве падсудных 7 палітвязьняў: Максім Вінярскі, Дзьмітры Казлоў, Андрэй Войніч, Павал Севярынец, Павал Юхневіч, Яўген Афнагель, Ірына Шчасная.
Пра тое, як восем супрацоўнікаў невялікага мясцовага выданьня амаль год асьвятляюць пратэсты жыхароў сямі розных раёнаў Беларусі.
Ранкам 11 траўня загарэўся галоўны каталіцкі санктуарыюм Беларусі — касьцёл у вёсцы Будслаў. Чым адметная гэтая сьвятыня?
Прыйшоў у палітыку ў 1999, калі меў 14 гадоў, прэвэнтыўна сядзеў на «сутках» у 2010, рыхтуецца да калёніі ў 2021 — актывіста Паўла Юхневіча будуць судзіць у Магілёве.
32-гадовую жанчыну сем разоў каралі арыштам па 15 сутак — за нібыта ўдзел у «партызанскіх» акцыях.
Расказваем, хто зь людзей пэнсійнага ўзросту апынуўся за кратамі з палітычных прычынаў і за што.
Праваабаронца Наста Лойка дае некалькі парадаў, якія дапамогуць ня стаць «экстрэмістам» у Беларусі.
9 траўня ў Беларусі на ўзроўні адзначаюць Дзень перамогі.
9 траўня з Буда-Кашалёўскага ІЧУ вызвалілася жыхарка Гомеля Анастасія Перавошчыкава. Яна адбыла рэкордны для Беларусі адміністрацыйны тэрмін — 105 сутак арышту.
Загрузіць яшчэ