Жонка Паўла зачытвае лісты ад мужа на ягоным ютуб-канале, іх слухаюць 66 тысяч падпісчыкаў.
Суд Цэнтральнага раёну Гомля 3 лістапада вынес прысуд праваабаронцу Леаніду Судаленку і валянтэрцы «Вясны» Тацяне Ласіцы.
27-гадовага менчука Арцемія Нікіценку арыштавалі на 15 сутак за нібыта пікет у кавярні шляхам «дэманстрацыі бел-чырвона-белых бранзалетаў на руках з надпісам „Жыве Беларусь“». Арцемій расказаў, што піў каву зь сяброўкай у кавярні «Культура».
У Гомлі прайшла малітва ля крыжа, пастаўленага ў 90-х гадах з ініцыятывы католікаў і тагачасных уладаў на месцы расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Звольнілі першага намесьніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Гур’янава, які пачаў працаваць у гэтай сыстэме з 1993 году. Афіцыйная вэрсія — «па пагадненьні бакоў».
Свабода сабрала некалькі сьведчаньняў людзей, якія сутыкнуліся з сытуацыяй наўпрост.
На пачатку лістапада беларусы традыцыйна ўшаноўваюць памяць памерлых. Грамадзка-палітычныя падзеі 2020 году выклікалі нябачаную ў гісторыі незалежнай Беларусі хвалю рэпрэсіяў. Некалькі чалавек загінулі. Мы наведалі пахаваньні некаторых з ахвяраў пратэстаў.
Усяго з пачатку 2021 году колькасьць нерэгулярных мігрантаў склала 7832, паведамляе фэдэральная паліцыя Нямеччыны.
За два месяцы беларускі рубель падняўся адносна даляра на 3,54%. Разьбіраемся, адкуль гэтая тэндэнцыя і што будзе далей.
Пушкін расказаў пра ўмовы ўтрыманьня ў жодзінскай сьледчай турме. Дату пачатку суду мастак пакуль ня ведае.
Суд Савецкага раёну Гомля (судзьдзя Аляксандар Мохараў) 1 лістапада вырашыў накіраваць на псыхіятрычнае лячэньне 35-гадовага Юрыя Прахарэнку. Яго судзілі за камэнтары ў Telegram, якія сьледзтва палічыла «абразамі службовых асобаў».
Паседжаньне адбудзецца а 10-й гадзіне ў панядзелак, 8 лісатапада, паведаміла старшыня ТБМ Алена Анісім Свабодзе.
Рок-музыканта з Горадні Ігара Банцэра вярнулі зь віцебскага СІЗА на віцебскую «хімію» 29 кастрычніка і зьбіраліся 1 лістапада пакараць карцарам. Ягонага выхаду на волю чакалі ў пачатку лістапада, але цяпер незразумела, што зь ім будзе далей і калі яго вызваляць.
Памятны знак у гонар палітвязьня Вітольда Ашурка ўсталявалі і асьвяцілі ў беларускай царкве ў Антвэрпэне 31 кастрычніка. На яго сабралі 3,5 тысячы эўра «ўсім сьветам».
У лісьце, датаваным 27 кастрычніка, Сяргей Ціханоўскі напісаў: «Праз два тыдні мяне ўжо асудзяць».
У канцы кастрычніка — на пачатку лістапада беларусы традыцыйна ўшаноўваюць памерлых продкаў. 30 гадоў таму Дзяды сталі і акцыяй памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Псыхоляг Дар’я Зьмітровіч расказала пра дзьве сытуацыі, якія ўплываюць на беларусаў, і пра тое, што дапаможа зь імі спраўляцца.
Гарадзенец Сяргей Хаванскі ўзгадвае леташні жнівень, работнік піцэрый Андрэй Нічыпар нагадвае пра сілу думкі, а прадпрымальнік з Горадні Вадзім Хіжнякоў раскладае людзей на колеры.
Дырэктарка «Экадому» Марына Дубіна расказала пра ліквідацыю арганізацыі, перасьлед экаактывістаў, рашэньне па Беларусі на Орхускай канвэнцыі, чаму важна быць неабыякавым і што можа зрабіць кожны, каб палепшыць навакольле.
37-гадовы прадпрымальнік Дзяніс Кірэшчанка вызваліўся 30 кастрычніка. Ён адбыў тэрмін.
Загрузіць яшчэ