Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьню Вітольду Ашурку, які памёр у шклоўскай калёніі, усталявалі памятны знак. У Бэльгіі


Памятны знак Вітольду Ашурку ў беларускай царкве ў Антвэрпэне.
Памятны знак Вітольду Ашурку ў беларускай царкве ў Антвэрпэне.

Памятны знак у гонар палітвязьня Вітольда Ашурка ўсталявалі і асьвяцілі ў беларускай царкве ў Антвэрпэне 31 кастрычніка. На яго сабралі 3,5 тысячы эўра «ўсім сьветам».

Манумэнт выглядае як драўляная «сьцяна плачу», два мэтры ў вышыню. На ёй ёсьць партрэт Вітольда і пазначаныя гады ягонага жыцьця.

З адваротнага боку напісалі дзьве цытаты зь лістоў бярозаўскага актывіста:

  • «Ваша нязломнасьць супрацьстаяць цемры і пошасьці натхняе слабых і дае надзею стомленым. Перамагае той, хто не здаецца!»
  • «Мы не памерлі і не сышлі назаўжды. Мы вернемся! Мы абавязкова вернемся! Проста сёньня час быць героямі прыйшоў для вас».

Стварэньнем памятнага знака займаўся сьвятар Іван Майсейчык, які служыць у антвэрпэнскай царкве. На манумэнт людзі добрай волі сабралі ўсю неабходную суму — 3500 эўра.

Палітвязьня Вітольда Ашурка, які памёр у калёніі пры нявысьветленых абставінах, пахавалі 26 траўня ў ягонай роднай Бярозаўцы.

Вітольд Ашурак — грамадзкі і палітычны дзяяч зь Лідчыны. Крымінальная справа па факце сьмерці Вітольда не заведзеная, родныя дагэтуль ня ведаюць прычыны ягонай сьмерці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG