Пушкін лічыць абвінавачаньні супраць сябе непрымальнымі. Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.
10 сакавіка ў 10:30 у Менскім абласным судзе пачынаецца суд над Паўлам Вінаградавым.
Для Алеся Пушкіна 10 сакавіка пачынаецца ўжо трэці судовы працэс па крымінальным артыкуле. Цяпер яму пагражае да 12 гадоў турмы.
Гераіня публікацыі Радыё Свабода Карына Пацёмкіна змагла эвакуавацца з Бучы разам яшчэ з адным беларускім палітуцекачом Ігарам.
У баі, дзе сьмяротна паранілі Ільлю «Літвіна» Хрэнава, удзельнічалі яшчэ некалькі беларускіх добраахвотнікаў. Адзін зь іх атрымаў раненьне, яму ампутавалі нагу, сёньня ягонаму жыцьцю ўжо нічога не пагражае.
Беларусі прагназуюць дэфолт. Санкцый штодня становіцца ўсё больш, наступствы ўжо адчуваюцца.
Джазавы піяніст Канстанцін Гарачы ўвосень 2020-га вымушаны быў выехаць зь Беларусі ў Кіеў. Там знайшоў сваё каханьне — ажаніўся з кіеўскай беларускай Юліяй Камінскай. З пачаткам вайны ім давялося пераехаць з Кіева ў Заходнюю Ўкраіну. Цяпер Канстанцін разам з жонкай Юліяй сталі валянтэрамі.
Беларуска Вольга Адамовіч 22 гады жыве ў польскім Любліне. Пасьля пачатку вайны яна вырашыла дапамагчы некалькім украінскім уцекачам. Вольга разьмясьціла абвестку на Facebook, што прыме «да дзесяці» ўкраінцаў. У выніку ўчора ў яе доме начавалі 120 уцекачоў.
Ад пачатку вайны Расеі супраць Украіны ў Крамлі загаварылі пра стварэньне «сувэрэннага інтэрнэту». Разьбіраемся, што гэта можа значыць для Беларусі і беларусаў
Эўрапейская камісія падрыхтавала новы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі ў сувязі з уварваньнем ва Ўкраіну.
Беларуска Леся-Стэфанія Міхалевіч разам са сваім хлопцам цяпер ва ўкраінскай вёсцы Піліпавічы каля Барадзянкі, там сапраўднае пекла. У вёсцы неўзабаве скончыцца ежа, пітная вада і паліва для генэратара. Электрычнасьці і ацяпленьня ўжо няма. Дзяўчына апавядае, як там апынулася і што цяпер адбываецца.
З Адэсы ў Заходнюю Ўкраіну працягваюць адпраўляцца рэгулярныя і эвакуацыйныя цягнікі. Рэгулярныя адпраўляюцца з Адэсы апоўдні, эвакуацыя – каля паўночы. Едуць у Івана-Франкоўск, Ужгарад і іншыя гарады.
Звыш 800 чалавек затрымалі за ўдзел у антываенных акцыях у Беларусі 27 лютага.
Дзяржаўная радыёстанцыя Sputnik, якая ўваходзіць у холдынг «Россия сегодня», пачне вяшчаньне ў Маскве на частаце закрытай праз ваенную цэнзуру радыёстанцыі «Эхо Москвы». Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале RT.
У Расеі ўведзеная часовая забарона на вываз з краіны замежных мэдыцынскіх вырабаў, якія былі дастаўлены з дзяржаваў, якія далучыліся да санкцый. Пастанову аб гэтым падпісаў прэм’ер-міністар Міхаіл Мішусьцін.
Мілітарызацыя апошніх гадоў у Данбасе прывяла да росту ўзроўню гендэрнага гвалту і абмежаваньня доступу жанчын да асноўных паслуг. Цяпер гэтая мадэль распаўсюдзіцца па ўсёй краіне, — праваабаронцаў Amnesty International цытуе Deutsche welle.
Антон Панасенка — сьвятар Праваслаўнай царквы Ўкраіны. Цяпер ён на вайне, служыць капэлянам 1-й асобнай танкавай Паўночнай брыгады. Пра веру ў Бога, калі штодзень бачыш сьмерць, пра духоўную падтрымку вайскоўцаў і надзею на дапамогу з боку цывілізаванага сьвету — у гутарцы Свабоды.
За апошнія дні спэцслужбы Беларусі арыштавалі мінімум чатырох чалавек, якіх падазраюць у зрыве графіку руху расейскіх цягнікоў са зброяй.
Кіраўнік «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч зьехаў ва Ўкраіну ў канцы 2021 году ад перасьледу ў Беларусі.
Вы маеце канфідэнцыйную інфармацыю, якую нам варта расьсьледаваць? Або вы маеце дакумэнты, фота, відэа, якія нам варта ўбачыць? Прапануем вам скарыстацца бясьпечнымі каналамі сувязі з рэдакцыяй.
Загрузіць яшчэ