Ва Ўкраіне ў баях загінуў яшчэ адзін журналіст. Уладзімір Чапавы з пачаткам вайны мабілізаваўся ў войска.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1223 чалавекі. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Пяхотнік палку Кастуся Каліноўскага 21-гадовы Аляксей «Оскар» Вайцяховіч у Беларусі прайшоў праз адміністрацыйны арышт і крымінальны перасьлед. Ад пачатку 2021 году ён жыў у Кіеве. Застаўся ў горадзе і тады, калі пачалася вайна.
Прадстаўнік Інтэрнацыянальнага легіёну Дам’ен Магру заявіў, што ўдзельнікі міжнароднага фармаваньня, якія ваююць у складзе Ўзброеных сіл Украіны, выконваюць ня толькі баявыя, але і гуманітарныя задачы.
Адпаведнае паведамленьне зьявілася ў сацсетках культурнай пляцоўкі.
Палітвязень павінен адбыць 15-гадовы тэрмін зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. За кратамі ён ужо два гады.
Матэрыялы новай крымінальнай справы супраць яе былі перададзеныя ў суд у сярэдзіне красавіка. Яны знаходзяцца там ужо даўжэй, чым працягвалася сьледзтва.
Ва Ўкраіне на падставе судовых рашэньняў забаранілі дзейнасьць 10 з 17 палітычных партый, якія, на думку аўтараў пазоваў, ажыцьцяўлялі прарасейскую палітыку.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выступіла на пленарнай сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы з прамовай «Эўропа: ад трагедыі да надзеі».
Кіеўская гарадзкая рада абнародавала вынікі галасаваньня аб перайменаваньні вуліц Кіева, назвы якіх зьвязаныя з Расеяй і Беларусьсю.
У Горадні затрыманы вядомы ў мінулым дэпутат і журналіст Мікола Маркевіч.
Яўген Павелка працаваў лекарам у паліклініцы, 25 сакавіка 2022 году да яго на працу прыйшлі сілавікі. Свабода распытала яго пра ад’езд зь Беларусі і адаптацыю на новым месцы.
Ураджэнец Беларусі Антон, які ў ноч з 8 на 9 жніўня 2021 году падпаліў дзьверы беларускай амбасады ў Бэльгіі, атрымаў 3 гады ўмоўна.
Віцэ-прэм’ер-міністар Украіны Ірына Верашчук не змагла назваць агульную колькасьць украінцаў, дэпартаваных Расеяй у Беларусь.
Экс-дацэнт Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальля Дуліна выйшла на волю пасьля пятага арышту. Гэтым разам ёй інкрымінавалі «дробнае хуліганства»: нібыта ў гандлёвым цэнтры яна размахвала рукамі, нецэнзурна лаялася.
Найбольшая праблема — атрыманьне легальнага статусу. Украінскія ўлады раяць беларусам вяртацца на радзіму альбо выяжджаць у трэція краіны.
Раней Вольга Вялічка ад перасьледу зьехала ў Літву. У Беларусі на яе ўжо былі заведзены дзьве крымінальныя справы (за нясплату падаткаў і ўдзел у пратэстах).
Лілея Плыгаўка расказвае, чаму іншаземцы выбіраюць беларускую мову, што нельга рабіць нацыянальна арыентаванаму палітыку і хто па-беларуску гаворыць лепш — Ціханоўская ці Лукашэнка.
Прэзыдэнцкая кааліцыя «Разам» страціла большасьць у Нацыянальнай асамблеі Францыі пасьля выбараў у нядзелю. Гэта вынікае з папярэдняга выніку падліку галасоў, яго публікуе газэта Le Figaro.
«Купалаўцы» паказалі прэм’еру — спэктакль «Гусі-людзі-лебедзі», пастаўлены па адной з частак рамана «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча. У выходныя ў польскім Любліне адбылося тры паказы спэктакля, усе прайшлі з аншлягам.
Загрузіць яшчэ