Пракурор патрабуе прысудзіць Зьмітру і Насьце Дашкевічам 1,5 года пазбаўленьня волі кожнаму. Нядаўна ў сужэнцаў нарадзіўся сын. Старэйшай дачцэ Дашкевічаў Мары — 8 гадоў, сыну Давіду — 6, дачцэ Магдалене — 3 гады.
Падзеі 12 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Прадстаўнікі адміністрацый, сфармаваных на занятых расейскімі войскамі тэрыторыях поўдня Ўкраіны, у панядзелак паведамляюць, што адзін зь іх кіраўнікоў загінуў, прадухіленыя спробы замаху на двух іншых.
З пачатку 2022 году 43 грамадзяніны Беларусі атрымалі пастанову аб прымусовым вяртаньні, у тым ліку 8 зь іх атрымалі забарону зноў уяжджаць пасьля гэтага ва Ўкраіну.
Фатограф Яўген Атцэцкі сьцьвярджае, што сфатаграфаваў амаль усе самыя важныя падзеі, якія адбываліся на «плошчы Перамен» у 2020 годзе.
Вяскоўцы ў Гомельскай вобласьці атрымалі позвы на вучэньні ў «народнае апалчэньне». Як гэта было, расказала крыніца Свабоды.
Паўла Дайліда затрымалі ў Івацэвічах 7 ліпеня, як ён сам расказаў Свабодзе, за апублікаваны ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» фатаздымак зь бел-чырвона-белым сьцягам, што сілавікі расцанілі як «пікетаваньне». Па словах журналіста, у суд ягоную справу пакуль не дастаўлялі.
Сузаснавальнік Цэнтру правоў чалавека ZMINA і «Громадське радіо», праваабаронца Максім Буткевіч трапіў у расейскі палон у часе баявых дзеяньняў у раёне населеных пунктаў Залатое і Горскае Луганскай вобласьці.
У той час, калі ўкраінскае войска рыхтуецца да контранаступу на поўдні краіны, расейцы працягваюць абстрэлы жылых дамоў на Данеччыне, у Харкаве, Мікалаеве і іншых гарадах.
Маскоўскі суд Менску 11 ліпеня пачынае разгляд крымінальнай справы мужа і жонкі Зьмітра і Насты Дашкевічаў.
Мы запыталіся ў чытачоў Свабоды ў сацыяльных сетках пра нечаканыя месцы, якія варта наведаць у Беларусі, і сабралі адказы ў гайд. Апошняя публікацыя нашага цыклю — пра Менскую вобласьць.
Пра эміграцыю і змаганьне з хваробай Кацярына Пытлева расказала ў вялікай размове са Свабодай.
На сайце дзяржзакупак зьявіліся адразу тры тэндэры на вытворчасьць фільмаў ад Міністэрства культуры. Улады хочуць прафінансаваць гэтыя стужкі цалкам альбо часткова.
Тры судовыя гісторыі (этнічнай беларускі, пракурора і жыхаркі Марыюпалю) пра тое, як ва Ўкраіне караюць за публічную падтрымку ваеннай агрэсіі Расеі.
Усё часьцей чуваць галасы, што беларуская культура зьехала за мяжу. Аргумэнтам для такіх высноваў называюцца імпрэзы, якія апошнім часам ладзяцца беларускімі творцамі ў іншых краінах. Адной зь іх быў беларускі тэатральны фэст, які прайшоў пры канцы чэрвеня ў Любліне.
У Беларусі ён дакумэнтаваў злачынствы міліцыі — супрацоўнічаў зь Міжнародным камітэтам па катаваньнях. Адседзеў амаль месяц у турме, трымаў галадоўку. Зьехаў ад перасьледу ва Ўкраіну. Цяпер Ігар Краўчанка «Сапіенс» служыць у палку Каліноўскага.
У Генштабе Ўкраіны сьцьвярджаюць, што ў Беларусі рыхтуюць тэрыторыю для стварэньня расейскай ракетнай базы.
7 ліпеня 1882 году нарадзіўся Іван Луцэвіч (Янка Купала), клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выдатны дзеяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя. Мы сабралі цікавыя факты пра ягонае жыцьцё.
Духавенства Праваслаўнай царквы Ўкраіны (ПЦУ), якая тры гады таму атрымала Томас аб аўтакефаліі, і Ўкраінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату падпісалі дэклярацыю аб пачатку дыялёгу аб пэрспэктыве адзінства ўкраінскага праваслаўя.
Вось што расказалі Свабодзе псыхолягі пра мэтады зьдзекаў з адных і запалохваньня другіх.
Загрузіць яшчэ