Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1236 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Расейска-казахстанскі «Касьпійскі трубаправодны кансорцыюм» (КТК), які займаўся транзытам нафты праз Казахстан, заявіў аб спыненьні сваёй дзейнасьці на 30 дзён на падставе рашэньня Прыморскага раённага суду Новарасійску.
У канцы чэрвеня пад Лісічанскам зьніклі бязь вестак шасьцёра беларусаў, якія ваявалі на баку Ўкраіны. Свабода даведалася падрабязнасьці.
20-гадовую Дануту Перадню беларускія ўлады прызналі «тэрарысткай» — за рэпост паведамленьня ў чаце. Суд пакараў яе зьняволеньнем на 6,5 гадоў. Для многіх такі прысуд стаў шокавым. Свабода сабрала зьвесткі пра дзяўчыну.
Мэра гораду Славянску Данецкай вобласьці Вадзім Лях заявіў аб напружанай сытуацыі ў горадзе і інтэнсіўных расейскіх абстрэлах пасьля адыходу ўкраінскай арміі зь Севераданецку Луганскай вобласьці.
У заяве МЗС Польшчы адзначылі, што гэтая «ганебная падзея» — прыклад парушэньня цяперашнімі беларускімі ўладамі ўсіх абавязаньняў у дачыненьні да мэмарыяльных аб'ектаў на сваёй тэрыторыі.
Журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык, які літаральна за 3 гадзіны суду атрымаў 6 гадоў пазбаўленьня волі, чакае разгляду апэляцыі. Адбываць пакараньне Андрэй будзе ў наваполацкай калёніі № 1 узмоцненага рэжыму.
Полк імя Кастуся Каліноўскага паведаміў, што 26 чэрвеня ў баях пад Лісічанскам загінуў камандзір батальёну “Волат” Іван “Брэст“. За дзень да сьмерці Свабода гутарыла зь беларускім добраахвотнікам.
Жыхар Асіповічаў Сяргей Ланавенка «ня мог застацца ўбаку» і паехаў ваяваць на Данбас — за Расею. Крымінальны кодэкс пагражае беларусам за найміцтва 7 гадамі турмы. Але Ланавенка спакойна прыяжджае ў Беларусь з фронту на «кароткачасовы адпачынак». І нават раздае камэнтары.
Замежным акцыянэрам 190 кампаній з замежным капіталам — як юрыдычным, так і фізычным асобам — забаронена нешта рабіць са сваімі актывамі ў Беларусі без дазволу беларускіх уладаў.
5 ліпеня ў Варшаве дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская разам з кіраўніком Нацыянальнага антыкрызіснага кіраўніцтва Паўлам Латушкам правяла прэс-канфэрэнцыю, падчас якой расказала, сярод іншага, пра наступныя крокі падтрымкі беларусаў польскімі ўладамі.
Беларусы працягваюць браць удзел у вайне ва Ўкраіне з абодвух бакоў. Гібель нашых суайчыньнікаў, якія ваююць за Расею, нідзе асобна не фіксуецца, факты трэба шукаць у шматлікіх суполках, якія паведамляюць пра сьмерці на вайне.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1232 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Даччынае прадпрыемства «Беларуснафты» ва Ўкраіне «Сервіс Ойл», карпаратыўныя правы і тэхніку якога арыштавала Падольская акруговая пракуратура Кіева, дабілася праз суд скасаваньня арышту на свае рахункі ў трох банках Украіны.
У Швайцарыі праходзіць міжнародная канфэрэнцыя аб аднаўленьні Ўкраіны пасьля вайны, якую параўноваюць з «плянам Маршала».
Ва Ўкраіне грамадзяніна Беларусі пакаралі ўмоўным тэрмінам за сэкс у публічным месцы, хоць улады заяўлялі, што за гэтыя «хуліганскія» дзеяньні яму разам з жанчынай уручылі позвы ў войска.
Зраўнялі зь зямлёй пахаваньні ў вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёну Горадзенскай вобласьці.
Сталі вядомыя даты трох новых судовых працэсаў у дачыненьні да журналіста Свабоды Алега Грузьдзіловіча, які адбывае пакараньне ў Магілёўскай калёніі № 15.
Праз забарону прамых пералётаў зь Менску ў шэраг эўрапейскіх краін сёлетні адпачынак беларусаў абмежаваны ў геаграфіі. Глядзім, якія варыянты прапануюць у Беларусі і за мяжой.
Загрузіць яшчэ