Падзеі 9 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Урад Расеі даў станоўчы водгук на законапраект, які прыраўняе да экстрэмісцкіх матэрыялаў мапы, «якія аспрэчваюць тэрытарыяльную цэласнасьць Расеі», гэта значыць тыя, дзе анэксаваныя ўкраінскія тэрыторыі не пазначаны як расейскія.
Расейскія вайскоўцы для падтрыманьня дысцыпліны ў войску пачалі расстрэльваць вайскоўцаў, якія плянуюць здацца ва ўкраінскі палон, гаворыцца ў заяве Генштаба Ўзброеных сіл Украіны.
Поўнамаштабная вайна, разьвязаная РФ, прывяла да ўтварэньня ва Ўкраіне найбуйнейшага ў сьвеце міннага поля плошчай 250 тысяч квадратных кілямэтраў, заявіў прэмʼер-міністар Дзяніс Шмыгаль у інтэрвію паўднёвакарэйскаму агенцтву Yonhap.
Паліцыя Нямеччыны ў нядзелю паведаміла аб затрыманьні жыхара зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія ў справе аб падрыхтоўцы маштабнага тэракту.
Расейскія спэцслужбы вэрбавалі дзяцей для збору зьвестак аб стратэгічных аб’ектах, паведаміў у Twitter міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў.
Раённы суд у баўгарскім горадзе Руса адмовіўся выдаць Беларусі ўкраінца Дзьмітра Трафімчука.
Увечары 7 студзеня ў горадзе Лутугіна за 25 кілямэтраў ад Луганску адбыўся выбух на магістральным газаправодзе. Пажарныя патушылі ўзгараньне. Цяпер падача газу па газаправодзе адключаная.
Больш за 100 чалавек затрымалі на мітынгу каля расейскай ваеннай базы ў армянскім горадзе Гюмры. Пра гэта паведамляе палітычны рух «Нацыянальны дэмакратычны полюс», які выступіў арганізатарам акцыі.
На вайсковым палігоне Обуз-Лясноўскі пад Баранавічамі, дзе Лукашэнка сёньня назіраў за падрыхтоўкай расейска-беларускай групоўкі войскаў, відаць больш вайсковай тэхнікі.
Здымкі з суду, дзе нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі і яго паплечнікі знаходзяцца ў клетцы з кайданкамі на руках, выклікалі недаўменьне і абурэньне. Пагаварылі з адвакатамі пра тое, што за гэтым стаіць і ці бывала такое раней.
21 сьнежня Палата прадстаўнікоў Беларусі прыняла закон «Аб канфіскацыі маёмасьці». Глядзім, наколькі ён адпавядае Канстытуцыі.
Ленінскі суд Менску 5 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы супраць праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзя Лабковіч і завочна Зьмітра Салаўёва. Алесь Бяляцкі — гэта ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру за 2022 год.
У Вялікай Брытаніі старэйшыя члены каралеўскай сям’і пакідаюць без камэнтароў урыўкі з мэмуараў прынца Гары, герцага Сасэксу — малодшага сына караля Карла III, якія трапілі ў прэсу.
У Кіеве заяўляюць, што пасьля правакацый у Расеі нібыта плянуюць зрабіць прапагандысцкія тэлематэрыялы і такім чынам абгрунтаваць новую хвалю мабілізацыі ў Расеі.
Пры цяперашніх тэмпах глябальнага пацяпленьня да 2100 году зьнікне 68% ледавікоў Зямлі, пры найгоршым сцэнары — 83%, пры найлепшым — крыху менш за палову.
«Расейцы чарговы раз пацьвердзілі той факт, што давяраць ім нельга. Херсон», — паведаміў кіраўнік Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях.
«Хай яны ведаюць, што іх тут не чакаюць, а іх тут чакае менавіта тое, што адбываецца з расейскімі вайскоўцамі — сьмерць», — заявіў сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.
Тэма Беларусі вярнулася ў топы сусьветных СМІ.
Суд над беларускім ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім і ягонымі калегамі — гэта «ганебнае інсцэнаваньне» правасудзьдзя, заявіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
Загрузіць яшчэ