Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд ЭЗ адмовіўся выключыць расейскага мільярдэра Рамана Абрамовіча з санкцыйных сьпісаў


Раман Абрамовіч
Раман Абрамовіч

Эўрапейскі суд у Люксэмбургу адмовіўся выключыць расейскага алігарха Рамана Абрамовіча з санкцыйных сьпісаў Эўразьвязу.

Пра гэта гаворыцца на сайце суду. Нягледзячы на партугальскае грамадзянства, Абрамовічу па-ранейшаму забаронены ўезд у краіны ЭЗ. Суд не палічыў гэта парушэньнем правоў Абрамовіча і назваў забарону прапарцыйнай.

Таксама суд падкрэсьліў, што рашэньне аб уключэньні Абрамовіча ў санкцыйныя сьпісы не было памылковым, паказваючы на ягоную ролю ў мэталюргічным холдынгу Evraz. У судовым дакумэнце адзначаецца, што Evraz — адно з найважнейшых прадпрыемстваў у сталеліцейным і горназдабыўным сэктары, якое зьяўляецца істотнай крыніцай даходаў для расейскага ўраду.

Абрамовіч трапіў пад эўрапейскія санкцыі ў сакавіку 2022 году, нагадвае «Настоящее время». Як заявілі ў ЭЗ, ён «мае даўнія і цесныя сувязі з Уладзімірам Пуціным» і «меў прывілеяваны доступ да прэзыдэнта і падтрымліваў зь ім вельмі добрыя адносіны», атрымліваючы такім чынам выгаду ад расейскай улады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG