Паводле інфармацыі «Енергоатома», тым украінскім спэцыялістам, якія падпісалі кантракты з расейскай кампаніяй «Росатом», зьменшылі заробак і анансавалі скасаваньне ўкраінскага працоўнага стажу.
«Было вельмі цікава паглядзець на беларускіх братоў, вельмі парадавалі сваім стаўленьнем да расейцаў», — сказаў Уладзімір Салаўёў.
Задача гэтага праекту, які ініцыяваў загінулы пад Кіевам міністар унутраных спраў Манастырскі, аб’яднаць матываваных добраахвотнікаў для падрыхтоўкі і ўдзелу ў наступальных апэрацыях.
Шмат беларусаў у апошнія гады вымушаныя былі пераехаць у іншыя краіны: Польшчу, Літву альбо бязьвізавую Грузію. Разьбіраліся, як працуе мэдыцына ў гэтых краінах.
Цана пытаньня — больш як 2 мільёны даляраў.
Зь вялікай трупы Купалаўскага тэатру ў Польшчу пераехала паўтара тузіна чалавек, якія аб’ядналіся ў акторскую групу «Купалаўцы». Яны дагэтуль ня маюць сталай сцэнічнай пляцоўкі, але зрабілі ўжо нямала тэатральных праектаў.
Падзеі 6 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Расея і Іран распрацоўваюць пляны па арганізацыі працы на расейскай тэрыторыі прадпрыемства па вытворчасьці каля 6 тысяч бесьпілётнікаў іранскай распрацоўкі, падобных да тых, якія Масква прымяняе пры ўдарах па аб’ектах ва Ўкраіне.
Вярхоўны лідэр Ірана аятала Алі Хаменэі заявіў, што памілаваў «дзясяткі тысяч» зьняволеных, сярод якіх нямала тых, хто быў арыштаваны падчас нядаўніх буйных антыўрадавых выступаў. Інфармацыю перадалі ў нядзелю іранскія дзяржаўныя мэдыі.
Абяцаньні прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна нельга ўспрымаць сур’ёзна, у тым ліку яго заяву аб тым, што ён не плянаваў забіваць Уладзіміра Зяленскага, заявіў у нядзелю, 5 лютага, у Twitter міністар замежных спраў Украіны Дзьмітро Кулеба.
З аэрадрому «Лунінец» каля мяжы з Украінай 5 лютага перабазавалі 12 гелікоптэраў Паветрана-касьмічных сілаў РФ, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
Згодна з вынікамі дасьледаваньня, праведзенага амэрыканскім Нацыянальна-дэмакратычным інстытутам (NDI) у сьнежні мінулага года, большасьць грамадзян Грузіі незадаволены палітыкай свайго ўрада ў дачыненьні да мігрантаў з Расеі, а таксама выступаюць за ўвядзеньне з РФ візавага рэжыму.
Генэральны пракурор Нямеччыны Петэр Франк заявіў 5 лютага, што яго ведамства сабрала «сотні» доказаў ваенных злачынстваў, учыненых расейскімі войскамі ва Ўкраіне.
Легіён «Свабода Расеі» — падразьдзяленьне ў шэрагах Узброеных сіл Украіны, якое складаецца з расейскіх добраахвотнікаў.
Вядомы беларускі гітарыст, удзельнік гурту N.R.M.by Піт Паўлаў у 2020 годзе актыўна ўдзельнічаў у пратэстах у Менску. Ён іграў ды сьпяваў перад кардонам АМАПу, а таксама на дваровых канцэртах. У Варшаву ён пераехаў 3 месяцы таму, а дагэтуль заставаўся ў ахопленай рэпрэсіямі Беларусі.
4 лютага 1993 году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў шэраг рашэньняў, якія юрыдычна замацавалі статус краіны як бязьядзернай дзяржавы. Нагадваем, як гэта адбывалася.
Кампанія «Белферт Україна», якая трапіла пад санкцыі, уваходзіць у пералік 300 найбольшых падаткаплатнікаў Украіны.
Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня, які мінае: аналізуе візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Зымбабвэ, паездку Зянона Пазьняка на Данбас, перамогу тэнісісткі Арыны Сабаленка на Australian Open.
Скарачэньне насельніцтва Ўкраіны (розьніца між колькасьцю нованароджаных і памерлых) за 2022 год склала каля 334 тысяч грамадзян за год.
Менскі гарадзкі суд 2 лютага вынес прысуд у справе адваката і юрыста Віталя Брагінца. Асудзілі на 8 гадоў калёніі.
Загрузіць яшчэ