12 лістапада, народныя сходы адбудуцца пераважна ў тых жа рэгіёнах, дзе яны адбыліся 8 кастрычніка. Тады ўдзельнікі патрабавалі ад улады спыніць рост цэнаў, індэксаваць заробкі, пэнсіі й стыпэндыі, скасаваць сыстэму кароткатэрміновых абавязковых кантрактаў, вызваліць палітвязьняў, а таксама правесьці новыя свабодныя выбары прэзыдэнта й парлямэнту.