Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бандарэнка: Спадзяюся, з катаваньнямі будзе скончана


Лідэр «Плятформы», былы палітвязень Андрэй Бандарэнка выступіў у Жэнэве у Камітэце ААН па правах чалавека з альтэрнатыўнай справаздачай аб праблемах катаваньняў у беларускіх турмах. Наш карэспандэнт патэлефанаваў у Жэневу.

Бандарэнка: Я хацеў бы ў першую чаргу адзначыць, што гэта не мая асабістая справаздача. Гэта альтэрнатыўная справаздача, падрыхтаваная групай беларускіх праваабарончых арганізацый, і ў складзе дэлегацыі, якая прэзэнтавала гэтую справаздачу, у Жэнэве знаходзяцца Тацяна Гацура і я, а таксама прадстаўнік "Салідарнасьці".

Я дзякую нашым праваабаронцам, што яны даверылі мне магчымасьць прэзэнтаваць гэтую справаздачу тут у Жэнэве, у Камітэце ААН супраць катаваньняў.

Хачу адзначыць, што ўсе адзначаюць, што справаздача, якую мы тут зрабілі, вельмі важная і шмат у чым аблегчыла працу дакладчыкам па краінах. Наша справаздача адбылася ўчора, а сёньня дакладчыкі па краінах задалі пытаньне афіцыйнай беларускай дэлегацыі і ўзьнялі ўсю тую праблематыку, над якой працуюць праваабаронцы.

РС: Якая рэакцыя была ў афіцыйнай беларускай дэлегацыі?

Бандарэнка: Паводле самой працэдуры сёньня прадстаўнікі беларускай дэлегацыі на працягу 20 хвілінаў прэзэнтавалі афіцыйную справаздачу. Пасьля гэтага дакладчыкі па краінах і судакладчык па Беларусі задалі афіцыйнай дэлегацыі путаньні. Афіцыйная дэлегацыя сёньня ня мела магчымасьць на іх адказаць - такая магчымасьць будзе ёй дадзеная ў панядзелак.

РС: Якіх вынікаў вы чакаеце?

Бандарэнка: Мы спадзяемся, што беларускі бок выслухае ўсе тыя пытаньні, якія задалі дакладчыкі па краінах і прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў, прыслухаецца да тых пытаньняў, і з праблемай катаваньняў у Беларусі ў рэшце рэшт будзе скончана. Спадзяюся, што тыя людзі, якія на сёньняшні дзень яшчэ застаюцца ў месцах зьняволеньня, адчуюць палёгку
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG