Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўген Парчынскі замест Народнага сходу мусіць ісьці ў міліцыю


Яўген Парчынскі
Яўген Парчынскі
Спадар Парчынскі — арганізатар Народнага сходу ў Наваполацку. Яму дахаты прынесьлі позву ў міліцыю. Прычым, якраз на той час, калі 12 лістапада мусіць адбывацца імпрэза.

Народны сход у Наваполацку плянуюць правесьці ў двары дома № 4 па вуліцы Паркавай — тамтэйшыя жыхары паставілі подпісы ў падтрымку сходу.

Але Яўген Парчынскі мяркуе, што трапіць туды ня зможа: яго выклікаюць на 12-ю дня, а ў 13.00 мусіць пачацца імпрэза. Ён пэўны, што выклікаюць яго знарок — каб сарваць імпрэзу, таму пэўныя захады актывіст зрабіў: перадаў неабходныя дакумэнты сваім паплечнікам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG