Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Беларусі чарговым разам папярэдзіла арганізатараў Народнага сходу


Генэральная пракуратура зноў папярэдзіла ініцыятараў і ўдзельнікаў вулічных мерапрыемстваў, у тым ліку "Народных сходаў", пра адміністрацыйную і крымінальную адказнасьць.

Начальнік упраўленьня па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьці прававых актаў Генэральнай пракуратуры Павал Радзівонаў заявіў, што калі арганізатары і ўдзельнікі будуць парушаць законы, праваахоўныя органы папярэджаньнем абмяжоўвацца ня будуць.

Арганізатараў Народнага сходу Радзівонаў назваў групай грамадзянаў, "якая праяўляе асаблівыя формы прававога нігілізму", цалкам ігнаруючы элемэнтарныя нормы заканадаўства.

Прадстаўнік пракуратуры заявіў, што, "маніпулюючы нормамі закону аб мясцовых і рэспубліканскіх сходах", арганізатары Народнага сходу спрабуюць надаць бачнасьць законнасьці сваёй супрацьпраўнай дзейнасьці.

Радзівонаў патлумачыў закон, як яго разумее пракуратура: паводле закону аб мясцовых і рэспубліканскіх сходах, для таго каб правесьці сход, неабходная ініцыятыва ня менш як 10% жыхароў пэўнай тэрыторыі. "Цалкам відавочна, што збор подпісаў жыхароў асобных пад'ездаў некалькіх дамоў, у прыватнасьці, якія пражываюць недалёка ад плошчы Бангалор, ня можа стаць прававой асновай для правядзеньня "Народнага сходу", — цытуе прадстаўніка пракуратуры Інтэрфакс.

На 12 лістапада ў Менску і рэгіёнах заплянаваны чарговы Народны сход.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG