Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: Зінаіду Міхнюк аштрафавалі на 70 тысяч


Зінаіда Міхнюк
Зінаіда Міхнюк
Старшыню берасьцейскага аргкамітэту Народнага сходу Зінаіду Міхнюк Маскоўскі суд Берасьця пакараў штрафам у памеры 70 тысяч рублёў (2 базавыя велічыні).

Кіраўніцу аргкамітэту сходу, прафсаюзную актывістку вінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы.

Працэс над спадарыняй Міхнюк пачаўся яшчэ 3 лістапада, аднак судзьдзя Алена Рэўцкая перанесла разгляд справы на 11 лістапада з-за няяўкі сьведак-міліцыянтаў.

Зінаіда Міхнюк не прызнала абвінавачаньня. Яна лічыць прысуд палітычна матываваным.

Старшыню берасьцейскага аргкамітэту Народнага сходу, мясцовага лідэра незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіду Міхнюк міліцыянты затрымалі перад пачаткам Народнага сходу 8 кастрычніка на ўваходзе ў парк Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Яе даставілі ў Маскоўскі РАУС, дзе склалі пратакол за брыдкаслоўе і пратрымалі тры гадзіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG