Напярэдадні гадавіны Плошчы свае словы падтрымкі праз нашу праграму накіраваў усім беларускім палітвязьням сталы чытач і слухач «Свабоды» Зьміцер Каляда.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўсякая рэвалюцыя пачынаецца з выдатных словаў і заўсёды заканчваецца грандыёзным падманам.
Сайт Беларускай службы Радыё Свабода www.svaboda.org зьмяніў дызайн — як і ўсе ранейшыя зьмены, гэтая падзея прымеркаваная да нашага юбілею.
Актывіст незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксей Паўлоўскі пачаў зьбіраць подпісы грамадзянаў, каб адклікаць вылучэньне Лідзіі Ярмошынай у кандыдаты сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі.
Берасьцейскі гарвыканкам забараніў пікет салідарнасьці з палітвязьнямі, які берасьцейскія актывісты праваабарончага цэнтру «Вясна» плянавалі правесьці 10 сьнежня.
Дадаюцца камэнтары.
Бабруйскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Дзьмітры Тоўсьцік абвешчаны ў вышук. Пра гэта паведамілі ў міліцыі яго жонцы Алене. Яна кажа, што на мужа заведзена крымінальная справа.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У дзень падпісаньня Белавескага пагадненьня, якое ў 1991 годзе падвяло рысу пад існаваньнем СССР, на сядзібе ТБМ адбылася сустрэча з дэпутатамі Вярхоўнага савету 12-га скліканьня.
Лідэр гурта Neuro Dubel ня возьме ўдзел у вечарыне памяці Вольгі Самусік 8 сьнежня. Аляксандар Кулінковіч паведаміў у інтэрвію парталу «Тузін Гітоў», што ў адваротным выпадку існуе пагроза закрыцьця менскай кавярні Loft Café.
9 сьнежня спаўняецца 120 гадоў клясыку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу.
Эўразьвяз гатовы аказаць Беларусі дапамогу, каб актывізаваць працэс уступленьня ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю. Такую пазыцыю ЭЗ пацьвердзіў намесьнік генэральнага дырэктара Эўракамісіі ў справах гандлю Пітэр Балаш.
Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае заклапочанасьць у сувязі з масавымі фактамі парушэньня правоў сваіх калег у Расейскай Фэдэрацыі.
Беларускае Міністэрства замежных спраў пацьвердзіла факт закрыцьця беларускага прадстаўніцтва нямецкага фонду Фрыдрыха Эбэрта.
Як паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнік Беларусі павіншаваў прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрыя Мядзьведзева з нагоды перамогі палітычнай партыі "Адзіная Расея" на выбарах у Дзяржаўную думу.
Паводле лорда Тымаці Бэла, ягоная PR-кампанія Bell Pottinger Group, якая ў 2008-2009 гг. працавала для паляпшэньня іміджу Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі на Захадзе, атрымлівала ганарары выключна ад беларускага ўраду.
20 гадоў таму ў спадчыну ад СССР усе беларускія рэгіёны атрымалі шэраг прадпрыемстваў, якія раней лічыліся саюзнай маёмасьцю. Што сталася зь імі цяпер?
Першы віцэ-сьпікер Савету Фэдэрацыі Расеі, намесьнік старшыні парлямэнцкага сходу «саюзу Расеі і Беларусі» Аляксандар Торшын прапанаваў прыцягваць беларускіх міліцыянтаў у тых расейскіх рэгіёнах, дзе паліцыя не спраўляецца з сытуацыяй.
Лідэры 27 краінаў Эўразьвязу зьбіраюцца сёньня ў Брусэлі на двухдзённае пасяджэньне, каб прадухіліць крах эўразоны, у якую ўваходзяць 17 краінаў.
Камітэт міністраў Рады Эўропы заклікаў Беларусь да ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне.
Загрузіць яшчэ