Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежныя журналісты Беларусі падтрымалі пацярпелых расейскіх калегаў


Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае заклапочанасьць у сувязі з масавымі фактамі парушэньня правоў сваіх калег у Расейскай Фэдэрацыі. У адмысловым звароце гаворыцца: за апошнія дні ў Маскве былі зьбітыя і затрыманыя карэспандэнты газэт «КоммерсантЪ», «Новая газета», «Известия», агенцтваў «Reuters» і «Forbes», навіннага сайту «Газета.ru», тэлеканалу «Дождж», радыёстанцыі «Эхо Москвы», а таксама шэраг незалежных блогераў.

БАЖ рашуча асуджае захады расейскіх сілавых структураў супраць журналістаў, якія асьвятляюць акцыі пратэсту супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў у Дзяржаўную думу. У звароце падкрэсьліваецца, што беларускім журналістам добра знаёмая падобная схема «працы» сілавікоў з прадстаўнікамі СМІ. У апошнія гады падчас вулічных акцый у Беларусі журналістаў рэгулярна затрымліваюць, зьбіваюць, саджаюць у турмы, шкодзяць тэхніку.

Незалежныя беларускія журналісты за непрыхаваным гвалтам у адносінах да прэсы бачаць агульную мэту — перашкодзіць грамадзянам у кожнай з краінаў убачыць і пачуць, што адбываецца насамрэч.

Ад імя БАЖ зварот падпісала старшыня грамадзкага аб’яднаньня Жанна Літвіна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG