Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: забаранілі пікет да Дня правоў чалавека


Уладзімер Вялічкін
Уладзімер Вялічкін
Берасьцейскі гарвыканкам забараніў пікет салідарнасьці з палітвязьнямі, які берасьцейскія актывісты праваабарончага цэнтру «Вясна» плянавалі правесьці 10 сьнежня.

Паводле праваабаронца Ўладзімера Вялічкіна, у лісьце за подпісам намесьніка старшыні гарвыканкаму Вячаслава Хафізава гаворыцца, што 10 сьнежня ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў заплянаваныя жалобныя мерапрыемствы, у якіх возьме ўдзел дэлегацыя Ніжагародзкай вобласьці Расеі.

«Гарвыканкам напісаў, што „забараняе“ правядзеньне пікету. Раней так чыноўнікі не пісалі. Раней яны адказвалі „мы не даем дазволу“. Бачыце, як мяняецца рыторыка? Цяпер яны не саромеюцца парушаць права грамадзянаў на свабоду масавых мерапрыемстваў. Апошнім часам улады надта баяцца, што які-небудзь пікет можа выклікаць пэўныя наступствы, небясьпечныя для яе. І яшчэ напісалі, што я магу абскарджваць забарону ў аблвыканкаме або ў судзе», — заявіў Вялічкін.

Раней у Берасьці з гэтай жа прычыны быў забаронены мітынг незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці, які таксама плянаваўся 10 сьнежня ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG