Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е


У Беларусі — пахмурна, тэмпэратура — ад мінус 1 да 0 градусаў.

У гэты дзень у Беларусі і ў сьвеце:


Прадстаўнікі Amnesty International і кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» 9 сьнежня ў Менску правядуць прэс-канфэрэнцыю. Па завяршэньні праваабаронцы маюць намер перадаць ў Адміністрацыю прэзыдэнта пэтыцыі са зваротамі аб адмене сьмяротнага пакараньня. (Адрас — пр. Незалежнасьці 78-а, 48. Пачатак у 12-00.)

У Варшаве — Міжнародная канфэрэнцыя «Беларусь і суседзі: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты». Арганізоўвае Інстытут грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі Ўнівэрсытэту Лазарскага ў супрацоўніцтве з Беларускім офісам Фонду Конрада Адэнаўэра, Інстытутам адкрытага грамадзтва і Нацыянальным фондам у падтрымку дэмакратыі.

Таксама ў гэты дзень:

1915 — апублікаваны ўнівэрсал Канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага
1917 — брытанскія войскі занялі Ерусалім
1920 — беспартыйны Міхаэль Хайніш становіцца прэзыдэнтам Аўстрыі
1931 — пачатак Другой гішпанскай рэспублікі
1948 — Генэральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвэнцыю пра папярэджваньне злачынства генацыду і пакараньня за яго
1966 — Барбадас далучаецца да Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў
1971 — Аб’яднаныя Арабскія Эміраты далучаюцца да Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў
1976 — заснаваньне Беларускага дзяржаўнага музэю народнай архітэктуры і побыту
1981 — у Менску адкрыўся помнік клясыку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу
1990 — Лех Валэнса атрымаў перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы

У гэты дзень нарадзіліся:

1608 — Джон Мілтан, ангельскі паэт (пам. у 1674)
1842 — Пётар Крапоткін, расейскі тэарэтык анархізму, гісторык, літаратар (пам. у 1921)
1856 — Эрнст Брэнэр, швэйцарскі палітык (пам. у 1911)
1857 — Чэслаў Янкоўскі, польскі паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнаўца (пам. у 1929)
1891 — Максім Багдановіч, беларускі паэт (пам. у 1917)
1893 — Станіслаў Шыманоўскі, беларускі паэт (пам. у 1920)
1916 — Керк Дуглас, амэрыканскі актор
1920 — Карла Адэльё Чампі, прэзыдэнт Італіі
1946 — Соня Гандзі, індыйскі палітык
1953 — Джон Малкавіч, амэрыканскі актор тэатру і кіно, прадусар і рэжысэр

У гэты дзень памерлі:

1048 — Аль-Біруні, пэрсыдзкі вучоны, астраном (нар. у 973)
1268 — Войшалк, вялікі князь літоўскі (нар. у 1223)
1437 — Жыгімонт Люксэмбурскі, імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі (нар. у 1368)
1565 — Піюс IV, папа рымскі (нар. у 1499)
1790 — Тамаш Ігнацы Зянковіч, рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп (нар. у 1717)
1941 — Дзьмітры Меражкоўскі, расейскі літаратар (нар. у 1865)
1971 — Ральф Банч, амэрыканскі дыплямат і праваабаронца, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (нар. у 1904)
1971 — Сяргей Канёнкаў, савецкі рускі скульптар, мастак (нар. у 1874)
1974 — Янка Шутовіч, беларускі літаратуразнавец, выдавец (нар. у 1904)
1991 — Гжэгаж Каласоўскі, пастыр нясьвіскай каталіцкай парафіі Божага цела, ганаровы грамадзянін Нясьвіжу
2004 — Сяргей Войчанка, беларускі мастак і дызайнэр (нар. у 1955)
2005 — Гельмут Сакоўскі, нямецкі пісьменьнік (нар. у 1924)
2005 — Робэрт Шэклі, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст (нар. у 1928)

Цытата на памяць:


Біце ў сэрцы іх, біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...


М. Багдановіч. «Пагоня»

365 дзён таму на сайце Свабоды: дзень ў загалоўках


Лукашэнка пайшоў на саступкі Расеі

Тадэвуш Кандрусевіч распачаў калядныя сустрэчы

Генпракуратура пагражае Някляеву крымінальнай справай

Яўген Мірановіч: Абама таксама за шлях Беларусі ў Эўропу

Ярмошына: эфір за грошы — калі ласка!

Фёдар Лук’янаў: «Першапраходзец Лукашэнка»

Някляеў заклікаў апазыцыйных кандыдатаў разам зьняцца з выбараў

Жыцьцё пад манархамі

Алеся Пушкіна пасадзілі. Значыць, хутка выбары

Сямдзянава: «Ці можна тое, што адбываецца, назваць выбарамі?»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG