Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтару «Пагоні» і «Веранікі» 120 гадоў


9 сьнежня спаўняецца 120 гадоў клясыку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу. Аўтар адзінага прыжыцьцёвага паэтычнага зборніка «Вянок» стаў улюбёным лірыкам пакаленьняў Беларусаў.

«Хавацца далей ня мае сэнсу: менавіта з Багдановіча пачынаецца для мяне сапраўдная беларуская паэзія», піша ў сваім эсэ з цыклю «Гамбурскі рахунак» Альгерд Бахарэвіч. Яго можна прачытаць зараз.

Цэнтральнай падзеяй юбілейнага дня абяцае быць прэм'ера першага беларускага мюзыклу-прытчы «Апокрыф» на сцэне Вялікай залі Белдзяржфілярмоніі ў Менску. Стварыла «Апокрыф» кампазытар Ларыса Сімаковіч. Выканаўцы — Нацыянальны акадэмічны народны аркестар імя Жыновіча, Дзяржаўны камэрны хор Рэспублікі Беларусь, фольк-тэатар «Госьціца», артысты і майстры беларускай сцэны. Чакаецца шмат сюрпрызаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG