Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве зьбіраюць подпісы супраць вылучэньня Ярмошынай у ЦВК


Аляксей Паўлоўскі
Аляксей Паўлоўскі
Актывіст незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксей Паўлоўскі пачаў зьбіраць подпісы грамадзянаў, каб адклікаць вылучэньне Лідзіі Ярмошынай у кандыдаты сябра Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі.

Паводле Аляксея Паўлоўскага, спадарыня Ярмошына ня можа працаваць у ЦВК, які зацьвярджае вынікі галасаваньня на выбарах і рэфэрэндумах.

Аляксей Паўлоўскі заяўляе, што «масавы пратэст не дазволіць 21 сьнежня зацьвердзіць Лідзію Ярмошыну ў склад ЦВК». Актывіст спадзяецца, што яго ініцыятыву падтрымаюць усе апазыцыйныя палітычныя партыі і рухі.

«У інтэрвію „Радыё Свабода“ Лідзія Ярмошына заявіла, што магілёўскі аблвыканкам і савет дэпутатаў вылучылі яе ў сябры Цэнтральнай выбарчай камісіі. Мы, падпісанты гэтага звароту, катэгарычна супраць гэтага вылучэньня. Бо за час старшыняваньня ў ЦВК вынікі выбараў і рэфэрэндумаў фальшаваліся. Незалежнымі назіральнікамі фіксаваліся шматлікія парушэньні. Вынікі выбараў і рэфэрэндумаў не прызнаваліся цывілізаванымі краінамі. Праз гэта ў дачыненьні да Беларусі выкарыстоўваюцца эканамічныя і іншыя санкцыі, а кіраўніцтва краіны патрапіла ў сьпіс „неўязных“. Цяпер у нас самая вялікая інфляцыя, дэвальвацыя рубля, зьніжэньне ўзроўню жыцьця народу, недавер да ўлады і выбараў. Каб не паўтараць памылак, мы патрабуем адклікаць вылучэньне ад Магілёўшчыны ў ЦВК Ярмошынай. Гэта ўздыме аўтарытэт нашай краіны ў вачах цывілізаванага сьвету», — зазначае Аляксей Паўлоўскі.

Зварот Паўлоўскага з подпісамі тых хто падтрымлівае яго ініцыятыву адрасаваны кіраўніку Беларусі, Магілёўскаму аблвыканкаму і савету дэпутатаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG