25-гадовы Дзьмітрый Канавалаў прызнаў прысуд адносна сябе законным і адмовіўся падаваць прашэньне аб памілаваньні.
Складаньнем трох адміністрацыйных пратаколаў скончылася для 25-гадовага жыхара Гомеля Анатоля Рыпіча ўборка сьнегу ля свайго дому на вуліцы Барыса Царыкава. Яго абвінавацілі ў забруджваньні аўтамабільнай дарогі, непадпарадкаваньні міліцыі й дробным хуліганцтве.
Аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Менску ў другой палове лютага.
У Кастрычніцкім райсудзе Віцебску судзяць Пятра Іванова — грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі, былога кадравага вайскоўца, сябра партыі "Адзіная Расія«і актывіста кампаніі «Гавары праўду».
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Гэтым артыкулам свайго карэспандэнта Джэка Эвінга з Давосу адкрывае сёньняшні нумар International Herald Tribune.
Старшыня АБСЕ сп. Эйман Гілмар выказаў шкадаваньне з нагоды адмовы ў задавальненьні касацыйнай скаргі на прысуд старшыні ПЦ “Вясна” Алесю Бяляцкаму.
Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран выступіў 25 студзеня ў Страсбуры з крытыкай і прапановамі па рэфармаваньні Эўрапейскага суду ў правах чалавека, згадаўшы ў сваёй прамове сытуацыю ў Беларусі.
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан, адказваючы на пытаньне «Інтэрфаксу» пра магчымасьць пашырэньня санкцый ЗША супраць уладаў Беларусі, зьвязаў гэта з прагрэсам ў справе дэмакратыі.
Кіроўца «БелАЗу» на прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах Леанід Гладзевіч абвясьціў галадоўку пратэсту супраць ціску на сябраў незалежнага прафсаюзу.
Дзе і як зімуюць адзінокія, старыя і інваліды? Рэгіянальны агляд «Свабоды».
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет супраць зьбядненьня насельніцтва. Заяўку на такую акцыю накіроўваў кіраўнік гарадзкой арганізацыі партыі левых «Справядлівы сьвет» Віктар Цяпін.
Камітэт па правах чалавека Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ заклікаў Кіргізстан паважаць правы чалавека і палегчыць умовы ўтрыманьня ў турмах. Міжнародны водгук прыйшоў на зьвесткі пра масавую галадоўку вязьняў з зашываньнем ратоў.
На вашы пытаньні адказала журналістка Ірына Халіп, жонка былога кандыдата ў прэзыдэнты, палітвязьня Андрэя Саньнікава.
Цэнтар «Супрацоўніцтва бязь межаў» распачынае кампанію відэазваротаў вядомых украінцаў у падтрымку беларускіх палітвязьняў.
Увоз легкавых аўтамабіляў у Беларусь фізычнымі асобамі ў другім паўгодзьдзі 2011 году зьнізіўся больш як у 60 разоў, паведаміў намесьнік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Сяргей Барысюк.
На пятніцу заплянаваная прэзэнтацыя афіцыйнай заявы дэпутатаў польскага Сэйму ў справе вылучэньня на Нобэлеўскую прэмію міру беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Беларусы Францыі, Бэльгіі і Нямеччыны правялі інфармацыйны пікет каля будынку Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры.
Улады Францыі расчараваныя рашэньнем беларускага суду, які пакінуў бязь зьменаў прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Загрузіць яшчэ