Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27  студзеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е

У Беларусі – пахмурна, тэмпэратура – да мінус 17 градусаў.
Не прапусьціце

У вечаровым эфіры “Свабоды” – перадача «Падарожжа Свабоды». Ёсьць у сталіцы раён, сапраўднае імя якога даўно забытае менчукамі. Ад раёну засталося некалькі кварталаў драўляных дамоў. Некаторым зь якіх сто гадоў. І людзі жывуць тут з тымі ж стогадовымі выгодамі. Топяць печкі, носяць вёдрамі ваду і чакаюць зносу. Пра прадмесьце Ўбокі слухайце чарговую перадачу Зьмітра Бартосіка.


Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень -- прышліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія ўяўляюць цікавасьць для нашых чытачоў , на адрас svaboda@rferl.org
Гэты дзень у гісторыі:

Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту


1527 — перамога войска ВКЛ на чале з Канстанцінам Астроскім над войскам крымскіх татараў на рацэ Гальшанцы

1880 — Томас Эдысан патэнтуе электрычную лямпачку

1908 — выйшаў першы нумар газэты «Мінскі кур’ер»

1913 — адбылася першая пастаноўка знакамітай камэдыі Янкі Купалы «Паўлінка».

1944 — поўнае зьняцьце блякады Ленінграда

1945 — акупацыя Асьвенцыму савецкімі войскамі (вызваленьне палонных зь лягеру Аўшвіц-Біркенаў)

1973 — падпісаныя парыскія пагадненьні аб спыненьні вайны і аднаўленьні міру ва Віетнаме


У гэты дзень нарадзіліся:


1756 — Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар

1826 — Міхаіл Салтыкоў-Шчадрын, расейскі пісьменьнік

1904 — Іван Чымбург, беларускі філёзаф, кандыдат філязофскіх навук, рэктар БДУ

1935: Зіновій Бабій, беларускі сьпявак

У гэты дзень памерлі:


1901 — Джузэпэ Вэрдзі, італьянскі кампазытар

1927 — Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі дзеяч Беларусі, Летувы й Польшчы,

2004 — Ніна Абрамчык, беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, пісьменьніца


Цытата на памяць

Народ можа дараваць пісьменьнікам многае, але ня можа дараваць маўчаньня ў часы, калі вырашаецца яго лёс.
Максім Танк


Год таму ў загалоўках на сайце «Свабоды»

Сыстэма СІЗА не зацікаўленая ў належнай мэдычнай дапамозе вязьням

Ці «выцягне» Мясьніковіч беларусаў да ўзроўню жыцьця эўрапейцаў?

Звольненыя і адлічаныя за Плошчу
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG