Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скэнлан: Усё залежыць ад таго, як павядуць сябе беларускія ўлады


Майкл Скэнлан
Майкл Скэнлан
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан, адказваючы на пытаньне «Інтэрфаксу» пра магчымасьць пашырэньня санкцый ЗША супраць уладаў Беларусі, зьвязаў гэта з прагрэсам ў справе дэмакратыі:

«Усё залежыць ад таго, як павядуць сябе ўлады Беларусі. Мяч на іх палове поля».

Майкл Скэнлан мяркуе, што ў справе правоў чалавека ўлады Беларусі рухаліся ў адваротным кірунку. Ён нагадаў пра падзеі пасьля выбараў 2010 году:

«Больш за 50 чалавек аказаліся ў турмах. Усе яны прызнаны намі палітычнымі зьняволенымі. Восем зь іх дагэтуль знаходзяцца ў турмах».

«Мінулым летам сотні людзей былі арыштаваныя толькі за тое, што пляскалі ў ладкі. Быў прыняты шэраг законаў, якія звужаюць і без таго абмежаваныя свабоды грамадзянаў», — сказаў Майкл Скэнлан.

Паводле дыплямата, менавіта «гэтыя дзеяньні беларускіх уладаў не пакінулі іншага выбару, як увядзеньне санкцый».

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан заявіў, што ЗША адкрытыя для паляпшэньня адносін зь Беларусьсю пры ўмове прагрэсу ў галіне правоў чалавека і дэмакратыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG