Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Легкавікоў за 2-е паўгодзьдзе 2011-га ўвезьлі ў 60 разоў меней


Увоз легкавых аўтамабіляў у Беларусь фізычнымі асобамі ў другім паўгодзьдзі 2011 году зьнізіўся больш як у 60 разоў, паведаміў намесьнік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Сяргей Барысюк.

«Калі ў першым паўгодзьдзі 2011 году фізычнымі асобамі было ўвезена каля 250 тысяч легкавых аўтамабіляў, то ў другім паўгодзьдзі гэтая лічба склала каля 4 тысяч. Што да ўвозу легкавых аўтамабіляў юрыдычнымі асобамі, то за ўвесь 2011 год імі было ўвезена 29 тыс. легкавых транспартных сродкаў», паведаміў Барысюк, перадае БелТА.

24 студзеня пачаў дзейнічаць указ Лукашэнкі № 36, падпісаны 17 студзеня 2012 году.

Паводле ўказу, падатковай базай для вылічэньня ПДВ будзе ўвесь кошт аўтамабіля, пры гэтым будзе ўжывацца стандартная стаўка ў 20%.

У афіцыйным камэнтары, які раней распаўсюдзіла прэсавая служба Лукашэнкі, гаворыцца: скасаваньне ільготаў па ПДВ робіцца «ў мэтах выраўноўваньня ўмоў падаткаабкладаньня легкавых аўтамабіляў на адзіным рынку краін Мытнага зьвязу і выкананьня ўмоў выдзяленьня Рэспубліцы Беларусь стабілізацыйнага крэдыту са сродкаў Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG